Як працуем са зваротамі грамадзян

На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне аб зваротах грамадзян, якія паступілі летась у райвыканкам, і задачах у адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта ад 15 кастрычніка 2007 г. “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”.
У мінулым годзе ў райвыканкам паступіла 178 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, што на 9 менш, чым у 2009 г. Праз вышэйстаячыя арганізацыі, СМІ паступіла 28 зваротаў (18). Кіраўніком раённай “вертыкалі” праведзены 44 асабістыя прыёмы ў выканкаме, 19 — па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах, на якіх прынята, адпаведна, 57 і 19 грамадзян. Усе звароты разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.


Аналіз зваротаў паказвае, што па-ранейшаму найбольшая колькасць праблем у грамадзян узнікае ў сферы жыллёвай  і камунальна-дарожнай гаспадаркі (18 % і 32 %). Гэта пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, рамонту і эксплуатацыі жыллёвага фонду, водазабеспячэння, будаўніцтва і рамонту дарог і вуліц.
У райвыканкам паступіла 20 калектыўных зваротаў грамадзян (11 %), у якіх узнімаліся пытанні рамонту жылфонду, добраўпарадкавання, асвятлення вуліц і завулкаў населеных пунктаў раёна.
Што тычыцца зваротаў у райвыканкам, то 73 з іх задаволены, па 84 дадзены растлумачэнні, 21 зварот яшчэ знаходзіцца на кантролі.
Зменшылася колькасць зваротаў, паступіўшых у райвыканкам, з Міра і Карэліч, Варанчанскага, Ярэміцкага, Лукскага і Райцаўскага сельсаветаў, а ўзрасла — з Жухавіцкага, Красненскага, Малюшыцкага, Турэцкага і Цырынскага сельсаветаў.
Пэўная колькасць пытанняў грамадзян здымаецца ў ходзе “прамых ліній”, адзіных дзён інфармавання насельніцтва. Летась праведзена 12 тэматычных “прамых ліній”, на якія паступіла 39 пытанняў. На ўсе дадзены поўныя і аб’ектыўныя адказы.
З мэтай удасканалення работы з насельніцтвам, у тым ліку са зваротамі грамадзян, са спецыялістамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшынямі і кіраўнікамі спраў пассельвыканкамаў праводзяцца вучэбна-метадычныя семінары, а таксама праверка ведаў заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян, ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур асоб, адказных за гэту работу ў аддзелах і ўпраўленнях райвыканкама, пассельвыканкамах, РУП ЖКГ, згодна з Дырэктывай № 2 ад 27 снежня 2006 г.
У райвыканкаме працуе “гарачая лінія” для аказання грамадзянам дапамогі ў рашэнні ўзнікаючых праблем. У 2010 годзе на яе паступіла 15 зваротаў (7 задаволены, 8 растлумачаны), а летась 22.
Інфармацыя аб тэлефонах “гарачай лініі”, папярэднім запісу і кансультаванні размешчана на стэндзе “Адно акно”, Інтэрнэт-сайце райвыканкама, публікуецца ў газеце “Полымя”. Летась у службу “Адно акно” з заявамі аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур звярнулася 1963 чалавекі, зроблена 148 запытаў у інтарэсах грамадзян.
У сувязі з абмежаваным выдзяленнем фінансавых сродкаў перанесены на бягучы год тэрміны вырашэння шэрагу зваротаў грамадзян.
Па абмеркаванаму пытанню прынята канкрэтнае рашэнне па ўстараненню  недахопаў і недапушчэнню іх у рабоце.
Кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены на аддзел дакументацыйнага і прававога забеспячэння, работы з насельніцтвам упраўлення справамі райвыканкама (Н. Р. Шугля).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.