Жыццё – шанц, скарыстай яго!

Па ініцыятыве аддзела па справах моладзі райвыканкама ўжо некалькі разоў перад маладзёжнай аўдыторыяй у Карэліцкім дзяржаўным прафесійным будаўнічым ліцэі, а праз некалькі тыдняў — у дзяржаўнай гімназіі №1, выступілі члены раённай агітбрыгады, якая створана на базе ліцэя (педагог-арганізатар Т. М. Маклюк). Выступленне агітбрыгады спадабалася моцнымі выказваннямі, артыстызмам, крэатывам. Навучэнцы распавядалі аб такіх негатыўных для нашага грамадства з’явах, як наркаманія, алкагалізм, ВІЧ-інфекцыя, якія набываюць у апошні час эпідэмічны характар. На гэтым фоне даволі жыццесцвярджальна гучалі песні і факты з жыцця аб тым, наколькі актуальна весці здаровы лад жыцця.
Каб размова не была аднабокавай і кожны мог выказаць сваю думку, паразважаць на сустрэчу запрашаліся ўрач-інтэрн райЦГЭ   А. У. Германюк, супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, прадстаўнікі ўлады. Але, бадай, найбольш пытанняў як у навучэнцаў ліцэя, так і вучняў гімназіі №1 райцэнтра было да прадстаўнікоў духавенства, да протаіерэяў Аляксея Мірановіча і Уладзіміра Вайтовіча, якія расказалі аб тым, як уціхамірыць сваю слабасць, як дабіцца самай складанай перамогі ў жыцці — перамогі над сабой. Бо закон духоўнага жыцця сведчыць, што кожная перамога над спакусай умацоўвае духоўную сілу чалавека, і наадварот, кожны грахоўны ўчынак узмацняе слабасць і ўладу граху над ім. І нават пасля сустрэчы святары праваслаўнай царквы з задавальненнем адказвалі на пытанні дзяўчынак.
Вядучая сустрэчы начальнік аддзела па справах моладзі Н. С. Гоцка выказала сваю нераўнадушную пазіцыю наконт усталявання здаровага ладу жыцця і падмацавала яе прытчай, а таксама аб тым, якая вялікая ўвага гэтаму пытанню надаецца з боку мясцовай ўлады.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.