Абраны новыя кіраўнікі

У гаспадарках раёна завяршаюцца справаздачна-выбарныя сходы, на якіх падводзяцца вынікі зробленага за прайшоўшы перыяд, вызначаюцца задачы на бягучы год і на перспектыву, рашаюцца кадравыя пытанні.
На сходзе ў СВК імя Чарняхоўскага старшынёй праўлення гаспадаркі абраны Мікалай Мікалаевіч Шуляк, які працаваў да гэтага намеснікам старшыні кааператыва.
Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Малюшычы” ўзначаліў Генадзій Аляксеевіч Белы, які да гэтага працаваў галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.