Адбыліся раённыя спаборніцтвы

У Варончы адбыліся раённыя спаборніцтвы па біятлоне, лыжнаму спорту і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, сярод дзяцей і падлеткаў ва ўзроставых групах 1999-2000 і 1997-1998 гадоў нараджэння.
Страляючыя лыжнікі павінны былі прайсці дыстанцыю 3 км і трапіць мішэнь з пнеўматычнай вінтоўкі на адлегласці 10 м.
Агульнакаманднае першае месца заваявалі гаспадары, біятланісты Варанчанскай СШ, на другім месцы — Лукская СШ, на трэцім — гімназія № 1 г. п. Карэлічы.
Сярод базавых школ на першым месцы Дальнаруцкая, на другім — Мядзвядская, на трэцім месцы Аюцавіцкая БШ.
У індывідуальным заліку ў лыжнай гонцы ў малодшай групе дзяўчынак лепшыя вынікі паказалі Марыя Непагода з Турца, Ксенія Мялешка з Варончы, Карына Антановіч з Турца, у стральбе — Наталля Дзіско з Дольнай Руты, Юлія Мяцеліца з гімназіі № 1 г. п. Карэлічы і Люба Ляскоўская з Лукскай СШ.
Па суме ачкоў, набраных у лыжнай гонцы і стральбе, пераможцамі сталі Наталля Дзіско, Марыя Непагода і Ксенія Мялешка, якія занялі, адпаведна, першае, другое і трэцяе месцы.
Сярод хлопчыкаў у малодшай групе па суме ачкоў пераможцамі сталі Уладзімір Лопух, Яўгеній Пятровіч (абое з Варончы) і Мікалай Зінкевіч з Турца.
У старшай групе лепшымі сярод дзяўчат на лыжні былі Вольга Барыла (Дольная Рута), Аляксандра Чашэйка і Лізавета Пашкевіч (Варонча). У стральбе найбольш трапнымі  былі Вольга Барыла (Дольная Рута), Аляксандра Вярбіцкая (СШ № 2 г. п. Карэлічы), Ангеліна Пушкарова (Дольная Рута).
Па суме ачкоў перамаглі Вольга Барыла, Ангеліна Пушкарова (Дольная Рута), Аляксандра Чашэйка (Варонча).
Сярод біятланістаў старэйшай групы на першым месцы — Сяргей Мялешка (Варонча), на другім — Дзмітрый Барыла (Дольная Рута), на трэцім месцы — Міхаіл Скадораў (Жухавічы).
Святлана ВЯРБІЦКАЯ,трэнер ДЮСШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.