Адкрыта веснавое паляванне на птушку

Згодна з загадам установы “Карэліцкая раённая арганізацыйная структура” РДГА “БТПР” веснавое паляванне на тэрыторыі арандуемых паляўнічых угоддзяў адкрылася на гуся белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, канадскую казарку (птушкі любога полу і ўзросту) з 12 сакавіка па 8 мая 2011 года ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін у адкрытых для палявання ўгоддзях ружэйным спосабам з засады (скрадка) з падманьваннем з дапамогай падсадной птушкі (птушак) і (або) чучалаў і манкоў.
На самцоў краквы (селязняў) з 2 красавіка па 8 мая 2011 года ў светлы час сутак.
На самцоў вальдшнепа — з 2 красавіка па 8 мая 2011 года з 18 да 22 гадзін. Спосаб палявання: ружэйны з засады (на цязе).
Дазваляецца карыстацца гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі.
Паляванне дазваляецца ў панядзелак, аўторак, суботу, нядзелю, на дзяржаўныя святы, святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі, і ў асобныя дні ў выпадку іх пераносу Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на выхадныя дні. Вясенняе паляванне на самцоў вальдшнепаў на цязе з засады дазваляецца таксама ў пятніцу з 18 да 22 гадзін.

Забараняецца паляванне на гусей і самцоў селязняў ва ўгодддзях пераважнага вядзення паляўнічай гаспадаркі на капытных, на тэрыторыі рэспубліканскага гідралагічнага заказніка “Міранка”, на тэрыторыі ад упадання ракі Уша ў Нёман уверх па левым беразе ракі Уша да ўпадзення ў яе ракі Міранка, на тэрыторыі ад вёскі Сіняўская Слабада ўніз па цячэнню па правым беразе ракі Нёман да граніцы з Навагрудскім раёнам.

У дазволеныя для палявання дні і ў дазволеных для гэтага ўгоддзях дазваляецца здабыча дзікіх жывёл непажаданых відаў: ваўка, лісіцы звычайнай, янотавіднага сабакі, баклана вялікага, вароны шэрай, сарокі, чаплі шэрай.
Кошт паляўнічых пуцёвак:
разавая па гаспадарцы на адзін дзень — 30 000 руб.
сезонная па гаспадарцы — 240 000 рублёў.
Для членаў РДГА “БТПР” разавая пуцёўка па гаспадарцы на адзін дзень каштуе 10 000 руб., сезонная па гаспадарцы — 80 000 рублёў.
Выдачу паляўнічых пуцёвак праводзяць штатныя работнікі ўстановы “Карэліцкая РАС “РДГА “БТПР”.
Аляксандр САЧУК, дырэктар установы Карэліцкая РАС “РДГА “БТПР”.

Добавить комментарий