Дзе лепшая арганізацыя работы па ахове працы

Райвыканкам разгледзеў прадстаўленыя матэрыялы і прызнаў пераможцамі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2010 годзе:
сярод прадпрыемстваў і арганізацый — дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд” (дырэктар Г. Я. Драздоў);
сярод гаспадарак — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Жухавічы” (старшыня Д. Д. Янкоўскі).
За справаздачны перыяд у названых арганізацыях не дапушчана няшчасных выпадкаў на вытворчасці, прафесіянальных захворванняў. Тут прымаюцца пэўныя меры па павышэнню бяспекі і паляпшэнню ўмоў працы, арганізавана выдача сродкаў індывідуальнай аховы, спецыяльнага адзення і абутку ў неабходным аб’ёме, з улікам характару вытворчасці абсталяваны санітарна-бытавыя памяшканні (гардэробная, пакоі асабістай гігіены і г. д), праводзяцца абавязковыя папярэднія (пры паступленні на работу) і перыядычна (на працягу працоўнай дзейнасці) медагляды работнікаў.
Райвыканкам адзначыў са станоўчага боку арганізацыю работы па ахове працы адкрытага акцыянернага таварыства “Карэліцкая сельгастэхніка” (дырэктар В. У. Марушка), СВК “Лукі-Агра” (старшыня М. А. Гавіна), таварыства з абмежаванай адказнасцю “МірумГрад” (дырэктар  С. А. Кудлаш).
Пераможцы ўзнагароджаны прэміямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.