Лавіся, рыбка…

Сапраўднаму рыбалову і непагадзь не перашкода. Гэта яшчэ раз падцвердзілі аматары падлёднай лоўлі рыбы, якія прыехалі на возера Свіцязь каб прыняць удзел у спаборніцтвах, арганізаваных прафсаюзным камітэтам і саветам КФК раённага ўнітарнага прадпрыемства ЖКГ.
Што такое рыбацкі поспех? Для кожнага ён свой. Напрыклад, малютку, якую злавіў аператар кацельнай участка г. п. Мір Аляксандр Галаватаў і на далоні цяжка разглядзець, але яна прынесла яму прыз у намінацыі “Самая першая злоўленая рыба”. А рыбка і сапраўды была першай, бо ў конкурсе рыбаловаў ён браў удзел упершыню.
Дарэчы ў гэтым спаборніцтве давялося пастарацца і тым, хто сапернічаў каб здабыць самы буйны экзэмпляр. Пашанцавала машыністу экскаватара аўтамабільнага Леаніду Бандарыку.
Што тычыцца камандных вынікаў, то на гэты раз пашчасціла ўчастку жыллёвага фонду, якія і занялі першае месца (майстар Б. І. Валчэцкі). Другое месца ў каманды інжынерна-тэхнічных работнікаў, на трэцім – участак аўтатранспарту (майстар А. К. Брэган).

Усе пераможцы атрымалі каштоўныя прызы. Між іншым у спаборніцтве рыбаловаў ніхто не застаўся без прызоў. Бо потым была рыбная поліўка на прыродзе, смех і жарты. А такі актыўны адпачынак толькі з’ядноўвае працоўны калектыў, вядзе да прапаганды здаровага ладу жыцця.

Аляксандр ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня прафсаюзнага камітэта РУП ЖКГ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.