Лепшыя па добраўпарадкаванню

Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу па добраўпарадкаванню населеных пунктаў Гродзеншчыны ў мінулым годзе.
Камісія па каардынацыі добраўпарадкавання населеных пунктаў галоўным лічыла не толькі колькасць грашовых сродкаў, затрачаных на гэтыя мэты ў разліку на аднаго жыхара, але і атрыманы канчатковы вынік.
Сярод сельскіх населеных пунктаў, дзе пражываюць да 200 чалавек, пераможцай стала вёска Даўгінава Малюшыцкага сельсавета.
Гарадскі пасёлак Карэлічы выйшаў пераможцам сярод гарадскіх пасёлкаў.
Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.