О, спорт — ты мір!

19 сакавіка на базе гімназіі №1 г.п. Карэлічы адбылася спартакіяда кіраўнікоў раёна. У рамках спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па дартсу, настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі , шашках. Але вядома ж, найбольш відовішчным былі спаборніцтвы па валейболе.

Першае месца ў гэтым відзе спорту — у зборнай каманды райцэнтра, другое — у супрацоўнікаў райвыканкама, а трэцяе заняла каманда кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і іх намеснікі.
Сярод жанчын прызавыя месцы па настольным тэнісе — у Снежаны Абрамчык (райвыканкам), Вольгі Грыгаровіч -СВК “Маяк-Заполле” і Ганны Міхей з УКП БАН. Мацнейшымі ў шашках сталі сярод жанчын: Ірына Пянькоўская (райкам прафсаюза работнікаў АПК), а сярод мужчын — Ігар Маковік (РЭС). Выдатны вынік у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі паказалі старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Асташэвіч. Лепшымі ў спаборніцтвах па дартсу сталі старшыня СВК «Маяк-Заполле» І. М. Шыш (сярод мужчын) і намеснік старшыні СВК «Маяк-Заполле» В. Я. Грыгаровіч (сярод жанчын). Па колькасці набраных балаў першае месца ў каманды кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і іх намеснікаў, другое — у каманды г. п. Карэлічы, трэцяе — у райвыканкама.
Літаральна праз тыдзень адбудуцца новыя спаборніцтвы. Больш масавыя і відовішчныя.

На фотаздымках Леаніда Лейкі і Пятра Жэбрака імгненні спаборніцтва кіраўнікоў народна-гаспадарчага комплексу Карэліччыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.