Праграма выканана. Развіццё вёскі працягваецца

На пасяджэнні райвыканкама заслуханы ход выканання Праграмы адраджэння і развіцця вёскі Карэліцкага раёна на 2005-2010 гады.
З інфармацыяй выступіла Н. П. Чубрык — намеснік начальніка райсельгасхарчу, начальнік аддзела эканомікі і ўліку.
Адным з важнейшых напрамкаў Праграмы з’яўлялася пераўтварэнне сельскіх населеных пунктаў у якасна новыя тыпы сельскіх пасяленняў — аграгарадкі.
У раёне пераўтворана ў аграгарадкі 13 цэнтральных сядзіб сельгаспрадпрыемстваў. Усяго асвоена 116230 млн руб. капукладанняў, у тым ліку: жыллёвае будаўніцтва — 32506 млн руб. (уведзены ў эксплуатацыю 273 новыя кватэры); сацыяльная сфера — 10919 млн руб. (адукацыя — 5453 млн руб., ахова здароўя — 1788, культура — 1030, гандаль — 1400 млн руб., бытавое абслугоўванне — 682, паштовая сувязь — 74 млн руб., лазневае абслугоўванне — 308, рэканструкцыя каналізацыйна-помпавых станцый — 119, ачышчальных збудаванняў — 80, добраўпарадкаванне вуліц — 3764, сеткі электразабеспячэння — 919, сеткі сувязі (АТС) — 5884, рамонт аўтадарог — 4156 мільёнаў рублёў).



2005 г. — абуладкаваны аграгарадок Турэц. Асвоена 2563,5 млн руб., работы вяліся на 26 аб’ектах. Пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю 22 кватэры.
2006 г. — абуладкаваны аграгарадкі Краснае і Жухавічы. Асвоена 5216,2 млн руб. Пабудавана з прыцягненнем ільготных крэдытаў 48 кватэр.
2007 г. — абуладкаваны аграгарадкі Цырын і Райца. Усяго накіравана 7063,7 млрд руб. Уведзены ў эксплуатацыю 44 кватэры.
2008 г. — абуладкаваны аграгарадкі Мір і Аюцавічы. Асвоена 12132,7 млн руб. Работы вяліся на 59 аб’ектах.
2009 г. — абуладкаваны аграгарадкі Лукі, Малюшычы, Ярэмічы. Асвоена, адпаведна, 3398,7 млн руб. (17 аб’ектаў), 2425,7 (11 аб’ектаў), 1540,4 млн руб. (9 аб’ектаў).
З мэтай паляпшэння жыллёвых умоў сельскіх жыхароў, прыцягнення ў сельскую гаспадарку маладых спецыялістаў пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю 92 кватэры.
2010 г. — абуладкаваны аграгарадкі Машэвічы, Варонча, Палужжа, на якіх асвоена, адпаведна, 1890,0 млн руб. (работы вяліся на 14 аб’ектах), 2927,2 (на 16 аб’ектах) і 1935,3 млн руб. (на 15 аб’ектах).

Развіццё адукацыі ў сельскай мясцовасці

У ходзе аптымізацыі сеткі колькасць устаноў адукацыі з 19 у 2005 г. зменшылася да 15 летась. Па стану на 1.01.2011 г. сельскія ўстановы адукацыі складаюць 83,9 % ад агульнай колькасці, а колькасць вучняў — 48,7 %. Забяспечаны 100 % падвоз вучняў і выхаванцаў дзіцячых садкоў (421).
На мадэрнізацыю ўстаноў адукацыі па Праграме на 2005-2010 гады асвоена 79,1 млрд руб., з якіх летась — 9,8 млрд руб. У сельскай мясцовасці на базе школ адчынены 7 вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа. Гэта дазволіла ўзняць агульны ахоп дашкольнай адукацыяй на вёсцы з 81,5 у 2006 да 98,9 %. З 47 % у 2005 г. да 58 % у 2010 г. узрасла колькасць выпускнікоў сельскіх школ, якія паступілі ў ВНУ.
У 12 сельскіх школах працуюць філіялы ДЮСШ, у тым ліку 9 у аграгарадках. Ва ўсіх сельскіх школах працавалі аздараўленчыя лагеры (адпачнулі 322 вучні). Усе дзеці ахоплены гарачым харчаваннем. На паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сталовых і харчблокаў устаноў адукацыі зрасходавана летась 35,9 млн руб. (2005-2010 гады — 123,5 млн руб.).
Па стану на 1студзеня 2011 г. у сельскіх школах ёсць 15 кабінетаў (195 рабочых месц), аснашчаных камп’ютарнай тэхнікай.
Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 402 (73,7 %) педагогі: 235 (86 %) маюць вышэйшую адукацыю, 38 (13,9 %) — сярэднюю спецыяльную, 72,9 % педагогаў маюць вышэйшую і першую катэгорыі. У 2006-2010 гадах пачалі працаваць 123 маладыя педагогі. У сельскай мясцовасці летась пасля адпрацоўкі двух гадоў застаўся 61 % маладых педагогаў.

Медыцынскае абслугоўванне

У раёне меддапамогу аказваюць ЦРБ на 186 ложкаў, Мірская гарбальніца на 50 ложкаў, 5 амбулаторый урача агульнай практыкі: Турэцкая на 15 наведванняў у змену, Райцаўская — на 57,  Цырынская — на 100, Жухавіцкая — на 90 і Лукская — на 30 у змену, 18 ФАПаў. З 1 сакавіка 2005 г. функцыянуе Лукская бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў, з 20 лістапада 2006 г. на базе Мірскай бальніцы адкрыты 15 медыка-сацыяльных ложкаў, у цэнтральнай райпаліклініцы і ва ўсіх амбулаторыях працуюць дзённыя стацыянары на 65 ложкаў. Сацстандарты па кадраваму забеспячэнню выкананы на 100 %.
Культура і адпачынак
У раёне працуе 21 установа культуры клубнага тыпу, дзейнічаюць 137 клубных фарміраванняў, з іх 78 для дзяцей і падлеткаў.
Працуюць 4 школы мастацтваў і 11 філіялаў, Жухавіцкая і Цырынская дзіцячыя музычныя школы перапрафіліраваны ў дзіцячыя школы мастацтваў.
Штогод паслугамі бібліятэк аграгарадкоў карыстаюцца 9245 чытачоў, з іх 2325 — дзеці да 15 гадоў.
Развіццё фізкультуры, спорту і турызму
Да рэгулярных заняткаў на базе спортзбудаванняў сельгасарганізацый і сельскіх школ прыцягнута 2579 чалавек — 15 % сельскіх жыхароў. У аграгарадках створаны ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам. Капітальна адрамантаваны спартзалы ў Красненскай, Жухавіцкай, Цырынскай, Райцаўскай, Мірскай, Лукскай, Ярэміцкай СШ. Летась пабудавана хакейная каробка ў Луках, адрамантавана ў Ярэмічах, абуладкавана футбольнае поле ў Красным, адрамантавана ў Цырыне. Абсталяваны трэнажорныя залы ў аграгарадках Лукі, Турэц, Райца, Вялікія Жухавічы. На гэтыя мэты зрасходавана 536,4 млн руб.
У раёне зарэгістравана  18 аграэкасядзіб. Аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” г. п. Карэлічы аказала крэдытную падтрымку  9 суб’ектам (253,64 млн руб.) на мэты, звязаныя з рэалізацыяй праектаў у сферы развіцця аграэкатурызму.

Бытавое абслугоўванне

Аказвае бытпаслугі на вёсцы УКП БАН, у склад якога ўваходзіць два Дамы быту і 13 сельскіх КПП. На абуладкаванне аб’ектаў быту ў аграгарадках затрачана 844,2 млн руб., у тым ліку на абсталяванне — 82,7 млн.
Для абслугоўвання жыхароў невялікіх і аддаленых вёсак ёсць 4 спецаўтамабілі. Па графіку ў вёскі прыязджаюць цырульнікі, краўцы. Сельскаму насельніцтву аказваецца 18 відаў бытавых паслуг, у тым ліку 11 сацыяльна значных.

Гандлёвае абслугоўванне сельскага насельніцтва

ажыццяўляюць 16 суб’ектаў гаспадарання ў 84 гандлёвых аб’ектах з гандлёвай плошчай 6269,4 кв м і ў 6 аб’ектах грамадскага харчавання на 182 пасадачныя месцы. Райспажыўтаварыству ў вёсцы належыць 63 магазіны. У сярэднім на адну тысячу сельскіх жыхароў прыпадае 412,5 кв. м гандлёвай плошчы пры нарматыве 280 кв. м.
За 2005-2010 гады ў вёсцы спажыўтаварыствам пабудаваны новыя магазіны ў аграгарадках Райца, Малюшычы, адкрыты павільёны ў Аюцавічах ПП “МіранкаГандаль”, у в. Лясок ПП “Себіш”, магазін у в. В. Слабада “Тамегія”, аб’екты грамадскага харчавання — сталовая на 40 пасадачных месц СВК “Лукі-Агра”, кафэ “Барвінок” у Вялікіх Жухавічах на 70 месц, кафетэрый “Надзея” ў Аюцавічах на 30 месц (спажыўтаварыства). За гэты час капітальна адраматаваны і мадэрнізаваны магазіны ў аграгарадках Аюцавічы, Машэвічы, Варонча, Палужжа, Цырын, завяршаецца будаўніцтва магазіна ў Луках. За 2005-2010 гады райспажыўтаварыства зрасходавала 1.4 млрд руб. інвестыцый.
Есць 7 аўтамагазінаў спажыўтаварыства і адзін аўтамагазін ПГУП “Лайком”, якімі ахоплена 99 вёсак (3736 чалавек), ці 15,6 % насельніцтва раёна і 24,6 % сельскага насельніцтва.
Па стану на 1 студзеня 2011 г. у аграгарадках (без уліку г. п. Мір) функцыянавала 39 гандлёвых аб’ектаў (17 — па продажу харчовых тавараў, 6 — нехарчовых і 16 змешаных магазінаў).
На пасяджэнні райвыканкама адзначалася, што не адпавядаюць сучасным патрабаванням гандлёвыя аб’екты райспажыўтаварыства ў аграгарадках Краснае, Вялікія Жухавічы, Турэц, Ярэмічы, магазіны па продажу нехарчовых тавараў у Луках, “Тавары паўсядзённага попыту” ў Райцы.
Нізкім застаецца ўзровень забяспечанасці гандлёвай плошчай  жыхароў Райцаўскага і Варанчанскага сельсаветаў.

Як працавала вытворчая сфера

Усімі катэгорыямі гаспадарак атрымана: зерня — 528,4 тыс. т, насення рапсу — 18,1 тыс. т, ільновалакна — 8,5 тыс. т, бульбы — 528 тыс. т, малака — 323,9 тыс. т, жывёлы і птушкі (рэалізацыя ў жывой вазе) — 64,1 тыс. т.
Вытворчасць прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ў сельгасарганізацыях узрасла на 33,9 %.
За 2005-2010 гады паспяхова выкананы заданні Праграмы па вытворчасці зерня, бульбы, цукровых буракоў, насення рапсу, а вось рэалізацыя жывёлы і птушкі (у жывой вазе) толькі на 99,9 %.
Узраслі плошчы вырошчвання: зерневых і зернебабовых культур — на 6,8 %, у тым ліку пшаніцы на 74 %, бульбы — у 15 разоў. Адноўлены меліярацыйныя сістэмы на 1,8 тыс. га за кошт аграмеліярацыйных мерапрыемстваў і рэканструкцыі на плошчы 1,4 тыс. га. Павялічылася ўраджайнасць бульбы да 309 ц/га, цукровых буракоў да 454 ц/га, ільновалакна — да 11,7 ц, выхад карм. адз. з аднаго га ворыва — да 69,2 ц.
Для грамадскай жывёлагадоўлі летась на адну умоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 33,2 ц карм. адзін. (24,7 ц к. адз. у 2005 г.), у тым ліку травяных — 26,0 (19,3).
Пашыраны плошчы кукурузы з 3,1 тыс. т у 2005 г. да 5,2 тыс. т летась. Павялічылася ўдзельная вага бабовых і бабова-злакавых сумесяў у структуры шматгадовых траў з 80 % да 88 %. У раёне створана 3041 га многакампанентнай высокапрадуктыўнай пашы інтэнсіўнага тыпу.
За аналізуемы перыяд на плошчы 62,5 тыс. га (147 % да плошчы ворыва) зроблена апрацоўка гліфасатутрымліваючымі гербіцыдамі.
У 2010 г. атрымана ў жывой вазе 10584 т жывёлы і птушкі, што на 22,3 % больш, чым у 2005 г. За мінулыя 6 гадоў на 33 % узрасла рэалізацыя жывёлы і птушкі, на 46,5 % павялічыліся аб’ёмы вытворчасці малака, на 123 г узрасла мясная прадуктыўнасць БРЖ і на 124 г — свіней, яйцаноскасць птушкі — на 24,5 %.
На 1431 кг узрос сярэдні надой малака ад каровы і склаў 5151 кг пры запланаваных па Праграме на 2010 г. 5000 кг. За 2005-2010 гады на 3,5 % узрасло пагалоўе БРЖ, у тым ліку на 8,2 % кароў, на 5271 галаву (17 %) свіней, выхад прыплоду цялят — на 1068 галоў.

Аптымізацыя машынна-трактарнага парка

За 2005-2010 гады гаспадаркі набылі 7 імпартных энерганасычаных трактароў “Джон-Дзір”, “Атлес”, 70 трактароў “Беларус”. Для ворыва і падрыхтоўкі глебы ёсць 79 абаротных плугоў, з іх 7-9-корпусных — 28, 5-6-корпусных — 14,  4-корпусных — 4.
Для ўкаранення тэхналогіі мінімальнай безадвальнай апрацоўкі глебы ў гаспадарках ёсць 40 камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў АКШ-6 і АКШ-7,2, для сяўбы — 22 камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты і 36 сеялак з колькасцю радкоў ад 6 да 12 для сяўбы буракоў і кукурузы.
З 2005 па 2010 гады гаспадаркі набылі 84 збожжаўборачныя камбайны айчыннай і імпартнай вытворчасці з прапускной здольнасцю ад 10 да 12 кг у секунду.
Сельскагаспадарчы аўтамабільны парк за апошнія 5 гадоў папоўніўся 62 МАЗамі.
У раёне пабудавана 7 сушыльных комплексаў КЗСВГ-30/40, што дазволіла знізіць расход пячнога паліва з 19,7 кг умоўнага паліва на сушку адной тоны зерня ў 2004 г. да 12,7 кг у 2010 г.
За аналізуемы перыяд гаспадаркі набылі комплексы: тры “Ягуары” і тры КВК-800, 9 кормаўборачных КГ-6 “Палессе” і 6 — КЗР-10.
*  *  *
За гэты час на Карэліччыне пабудавана і рэканструявана 17 малочнатаварных ферм, 2750 кароў пераведзена на сучасныя тэхналогіі кармлення, даення і ўтрымання на камп’ютарызаваных малочных комплексах. Зроблена рэарганізацыя трох сельгасарганізацый шляхам далучэння. У раёне няма стратных арганізацый. Але не ўсе важнейшыя праблемы ўдалося вырашыць. Пакуль складаным застаецца стан спраў у эканоміцы АПК. Невырашанымі застаюцца сацыяльна-бытавыя праблемы сельскіх жыхароў. І ў першую чаргу — нізкі ўзровень зарплаты ў сельскай гаспадарцы. У адпаведнасці з Праграмай неабходна было наблізіць у 2010 годзе заработную плату да ўзроўню 320-360 долараў ЗША, аднак фактычны ўзровень сярэдняй зарплаты летась склаў 250 долараў.
У раёне працуюць два філіялы РУП “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод “Неманофф”. За 2005-2010 гады Варанчанскі завод вырабіў 944 тыс. далаў спірту рэктыфікаванага, 3902 т соладу ржанога. У 2008 годзе пачата вытворчасць соладу ячменнага.
За гэты перыяд Мірскім заводам выраблена 1503 тыс. далаў спірту рэктыфікаванага. У першым квартале 2008 г. адкрыты новы цэх рэктыфікацыі спірту, што дазволіла вырабляць спірт вышэйшай ачысткі класа “Люкс”. На будаўніцтва цэха зрасходавана 6,7 млрд руб. Вытворчасць канцэнтрату кваснога сусла склала 4913 т.

*   *   *
У прынятым рашэнні адзначана недастатковая работа сельгасарганізацый па росту ўзроўню зарплаты, прадугледжанай Праграмай, і патрабавана  забяспечыць далейшую эфектыўнасць аграрнай галіны, павысіць канкурэнтаздольнасць сельгаспрадукцыі і палепшыць яе якасць.

Праграма выканана. Развіццё вёскі працягваецца

На пасяджэнні райвыканкама заслуханы ход выканання Праграмы адраджэння і развіцця вёскі Карэліцкага раёна на 2005-2010 гады.
З інфармацыяй выступіла Н. П. Чубрык — намеснік начальніка райсельгасхарчу, начальнік аддзела эканомікі і ўліку.

(далее…)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.