Санітарны дзень — пятніца

У сувязі з тым, што ўстанавіліся спрыяльныя ўмовы надвор’я, кіраўнік раённай вертыкалі В. Л. Шайбак згодна з распараджэннем аб’явіў месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенню парадку на тэрыторыі раёна з 21 сакавіка 2011 года.
Старшыні пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці закліканы прыняць аператыўныя меры па выкананню работ і прывядзенню ў належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, у тым ліку: дваровых тэрыторый, гаспадарчых зон, мемарыялаў, могілак, палігонаў дарожна-вулічнай сеткі, вытворчых баз з прыцягненнем да выканання работ землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў будынкаў і збудаванняў, грамадскасці.
У час месячніка неабходна правесці суботнікі, дэкады па санітарнай уборцы тэрыторыі населеных пунктаў, ямачны рамонт вулічна-дарожнай сеткі.

Санітарным днём аб’яўлена пятніца (штотыднёва).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.