Вясна прыспешвае

Для правядзення веснавых палявых работ сёлета ўсе гаспадаркі забяспечаны насеннем зерневых каласавых культур. Пры паўторнай праверцы на ўсходжасць усе партыі насення пацвярджаюць адпаведнасць нормам стандарту.
Яравая пшаніца прадстаўлена 5 сартамі, яравы ячмень — 15-цю (з іх 8 піваварных), аўсы будуць высяваць трыма сартамі. Усё насенне высокіх рэпрадукцый (І і ІІ).
Зернебабовыя культуры засыпаны ў поўным аб’ёме да патрэбнага і адпавядаюць па якасці пасяўным стандартам (за выключэннем харчовых сартоў). Напрыклад, у СВК “Маяк-Заполле”, імя Чарняхоўскага, “Лукі-Агра”, КСУП “Племзавод “Карэлічы” павінны засеяць 60 га гарохам на харчовыя мэты, а значыць, неабходна набыць насенне.


Бульба будзе вырошчвацца на 430 га. У раёне насення дастаткова. Пасадачны матэрыял І-ІІІ рэпрадукцыі, а ў СВК імя У. З. Царука ёсць 115 т элітнага насення. У сувязі з пашырэннем плошчаў пад гэтай культурай у СВК імя Чарняхоўскага не хапае 50 т насення, у СВК “Малюшычы” — 17 т (з улікам эліты, якую плануюць завезці). Гаспадаркамі Карэліччыны будзе завезена 109 т элітнага насення клубняў.
Сёлета ў гаспадарках востра стаіць пытанне забяспечанасці насеннем шматгадовых траў. Не працуюць насенныя гаспадаркі імя Чарняхоўскага, “Жухавічы”, якія павінны не толькі забяспечыць насеннем  сябе, але і мець насенне для рэалізацыі.
Добра працуюць у насенняводстве канюшыны лугавой у СВК “Маяк-Заполле”, “Свіцязянка-2003”.
Асноўная задача гаспадарак раёна цяпер — завезці элітнае насенне і своечасова пачаць пратручванне насення.
Марыя ФАЛЕЙЧЫК, галоўны аграном па насенняводству райінспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.