Жанчына — увасабленне самага лепшага, што ёсць у чалавеку і чалавецтве

На сустрэчу з кіраўніцтвам раёна, якая прайшла напярэдадні 8 Сакавіка, былі запрошаны лепшыя прадстаўніцы сельскагаспадарчай вытворчасці, шматлікіх устаноў і арганізацый раёна. Самыя цёплыя словы жанчынам-маці адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў, намеснікі старшыні райвыканкама І. Р. Лазарэвіч і Р. Ю. Абрамчык, старшыня раённага савета ГА “Беларускі саюз жанчын”, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І. А. Богуш. Віншаванне даслаў і старшыня райвыканкама В. Л. Шайбак, які знаходзіцца на вучобе.


На сустрэчы шмат гаварылася аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, сацыяльнай абароне насельніцтва і непасрэдна аб стане спраў на месцах. Сустрэча праходзіла ў форме “круглага стала”. Тут жа былі агучаны і кароткія характарыстыкі на кожную з працаўніц, якія прадставілі кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў.
Словы падзякі за ўвагу і клопат мясцовай улады выказалі многія  жанчыны, а пенсіянерка Л. А. Жыліна з СВК “Свіцязянка-2003” падзялілася і меркаваннем аб выхаванні дзяцей. Дарэчы, Лідзія Аляксандраўна выхавала шасцёра дзяцей, мае восем унукаў.
На добры ўспамін аб сустрэчы лепшым жанчынам уручаны памятныя падарункі. Затым яны пабывалі на святочным канцэрце ў РДК “Жанчынам — уся Зямля!”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.