Занялі трэцяе месца ў вобласці

З 9 па 11 сакавіка ў горадзе Ліда ў абласных спаборніцтвах па хакею на прыз клуба “Залатая шайба” сярод юнакоў 1996-1997 г.н. прыняла ўдзел і паспяхова выступіла  каманда Карэліцкага раёна, якая заняла трэцяе месца.

Нашы рабяты перамаглі каманды Зэльвенскага, Астравецкага, Ленінскага раёна г. Гродна і ўступілі камандам Кастрычніцкага раёна г. Гродна і Шчучынскага раёна.
У склад каманды ўвайшлі вучні Красненскай, Лукскай, Жухавіцкай, СШ №2 і гімназіі №1 райцэнтра.
Таццяна Скварада, намеснік дырэктара ФСК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.