Мірскія старты

У г. п. Мір адбылося спартыўна-аздараўленчае свята, у рамках якога праводзіліся рэспубліканскія спаборніцтвы па бегу (прабег Мір-Нясвіж) на дыстанцыі 32 км, абласныя спаборніцтвы лёгкаатлетаў у забегах на дыстанцыях 10,5 і 2 кіламетры.
Удзельнікамі свята былі зборныя каманды гарадоў і раёнаў Гродзеншчыны, а таксама зборныя каманды навучальных устаноў Карэліччыны.


Фізічная культура і спорт — важны элемент выхавання фізічнай, разумовай і маральнай гармоніі асобы. Вынікі выступленняў спартсменаў Беларусі на міжнароднай арэне — яскравае сведчанне таго, што наша зямля багатая спартыўнымі талентамі.
Аматараў лёгкай атлетыкі вітаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Р. Ю. Абрамчык.
Руслан Юр’евіч аб’явіў спартыўна-аздараўленчае свята адкрытым. Да мікрафона запрашаецца намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама А. Я. Андрэйчык.
Алег Яўстаф’евіч падзякаваў за садзейнічанне ў арганізацыі свята райвыканкаму, пажадаў фізкультурнікам і спартсменам удалага старту і фінішу і запрасіў іх прыняць удзел у новым праекце федэрацыі лёгкай атлетыкі Гродзенскай вобласці і ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама “Бег для ўсіх”, у рамках якога пройдуць да канца года дзесяць розных спаборніцтваў.
Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена капітанам каманд.
Былі дадзены старты ў забегу на 32 км, на дыстанцыі 10 км, дзе ўдзельнікі спаборнічалі па ўзроставых групах.
На дыстанцыі 5 км права мацнейшых аспрэчвалі юнакі і дзяўчаты 1996 года нараджэння і маладзей, а на двухкіламетровай — хлопчыкі і дзяўчынкі 1998 года нараджэння і маладзейшыя.
Спаборнічалі лёгкаатлеты ў камандным і асабістым заліку.
У спаборніцтве вучняў сярэдніх школ Карэліччыны на першым месцы каманда лёгкаатлетаў Варанчанскай СШ, на другім — Турэцкай, на трэцім — Цырынскай СШ.
Сярод базавых школ перамаглі вучні Дальнаруцкай БШ, другое месца заняла каманда Мядзвядскай школы, на трэцім — юныя лёгкаатлеты Аюцавіцкай БШ.
Ва ўзроставай групе 45-49 гадоў на дыстанцыі 10 км трэцяе месца заваяваў Аляксандр Мохань, які выступаў за наш раён.
Медалі і дыпломы пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручылі намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык і намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама А. Я. Андрэйчык.
Перад удзельнікамі спартыўнага свята з канцэртнай праграмай выступілі “Цырынскія музыкі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.