Навядзём парадак і чысціню

Згодна з распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбака з 21 сакавіка ў раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванню і санітарнай ачыстцы тэрыторый населеных пунктаў.
Вясна выкрыла смецце і непрыбраныя тэрыторыі ў гарпасёлках і сельскіх населеных пунктах. Таму цяпер у плане навядзення парадку на зямлі вельмі неабходна актыўная пазіцыя пассельвыканкамаў, а таксама кіраўнікоў СВК, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, грамадскіх фарміраванняў, старастаў вёсак, усяго насельніцтва раёна. Пакуль яшчэ сустракаецца шмат несанкцыянаваных звалак смецця і бытавых адходаў.


Трэба паўсюдна ўбраць галінкі дрэў пасля іх вясновай абрэзкі. Нявырашанымі засталіся пытанні па абуладкаванні тэрыторый непрыдатных і пустуючых хат, хоць гора-гаспадары ў такіх хат, як правіла, ёсць. Хочацца нагадаць уладальнікам дамоў аб неабходнасці ўтрымання прыдамавой тэрыторыі ў належным стане і аб абавязковым заключэнні дагавораў з РУП ЖКГ на цэнтралізаваны вываз смецця і адходаў, а таксама аб строгім выкананні “Правіл добраўпарадкавання, забеспячэння чысціні і парадку ў населеных пунктах раёна”, зацверджаных рашэннем сесіі раённага Савета дэпутатаў ад 21.03.2003 года.
Асаблівай адказнасцю па навядзенню належнага парадку на замацаванай і ведамаснай тэрыторыі павінны быць прасякнуты кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў райцэнтра. Яны закліканы выконваць рашэнне райвыканкама ад 17 студзеня 2011 года “Аб замацаванні тэрыторыі г. п. Карэлічы па санітарнай ачыстцы на перыяд да 2012 года”. Праўленні сельгаспрадпрыемстваў павінны аказваць дапамогу транспартам насельніцтву ў сельскай мясцовасці  для вывазкі смецця на міні-палігоны і ліквідацыі стыхійных звалак.
ДУ “ Карэліцкі райЦГЭ” заклікае кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, сельгаспрадпрыемстваў і ўсіх грамадзян раёна актыўна ўключыцца ў навядзенне парадку, каб наш край не страціў сваю прыгажосць.
Інспектарская група ДУ “Карэліцкі райЦГЭ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.