Пакуль служыў стаў бацькам

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:»Обычная таблица»;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:»»;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:»Times New Roman»;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Па-свойму адметны сёлетні год для Дзмітрыя Чака з Карэліч. Па-першае, ён дастойна выканаў свой грамадзянскі абавязак. А служба ў арміі, як вядома, кожнаму дае вельмі шмат. Тут і добры шанц узмужнець, адчуць сябе сапраўдным мужчынам.
Служыць хлопцу давялося ў 557-й інжынернай брыгадзе, што ў Гродне. Да прызыву на тэрміновую ваенную службу закончыў Карэліцкае ПТВ, атрымаў вельмі патрэбную спецыяльнасць – вадзіцеля-аўтакранаўшчыка. І калі стаў вайскоўцам, яму даверылі складаную і магутную тэхніку. Вось тут і спатрэбіліся веды, атрыманыя ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы. А яшчэ надарылася магчымасць стаць сапраўдным  прафесіяналам. І невыпадкова  самыя лепшыя водгукі пра стараннага салдата давялося пачуць ад афіцэра ідэалагічнага забеспячэнна маёра Аляксандра Анатольевіча Раманчука.

І яшчэ адна выключна важная акалічнасць: за час службы Дзмітрый стаў… бацькам. У сакавіку ў яго нарадзілася дачушка. А таму, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, салдат атрымаў  права на датэрміновае звальненне ў запас. Хаця і так яму служыць заставалася ўсяго некалькі месяцаў. І ўсё ж прыемна, што дамоў, дзе чакаюць дачушка і жонка, ён трапіць некалькі раней.
Як сам зазначыў, думае працаваць па спецыяльнасці. Таму ўпэўнены, што час армейскай службы быў патрачаны недарэмна.
Уладзімір ТОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.