Сёмая сесія раённага Савета дэпутатаў

Адбылася сёмая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, якую вёў яго старшыня В. А. Шкадаў. На яе запрашаліся члены райвыканкама, кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшыні пасялковага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дэпутаты райсавета дэпутатаў.
Удзельнікі сесіі азнаёміліся з Мэтавай праграмай па паляпшэнню ўмоў і аховы працы Карэліцкага раёна на 2011-2015 гады і зацвердзілі яе.
На сесіі зацверджана Праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян раёна ў 2011-2015 гадах.


На сесіі заслухана справаздача аб выкананні раённага бюджэту Карэліцкага раёна за 2010 год, з якой выступіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама І. І. Дарашэнка. Дэпутаты зацвердзілі справаздачу.
Сесія прыняла рашэнне аб бясплатнай перадачы маёмасці з камунальнай уласнасці раёна з баланса Цырынскага і Турэцкага сельсаветаў і УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” ва ўласнасць, адпаведна, СВК “Цырын-Агра”, імя Чарняхоўскага і “Малюшычы”.
Разгледжана пытанне аб выбранні намесніка старшыні пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансах раённага Савета дэпутатаў. Была вылучана кандыдатура В. К. Рыбака. Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за Віталія Канстанцінавіча Рыбака.
У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў з прамовай старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.