Віншуем з Першамаем!!!

Паважаныя жыхары раёна! Шчыра і сардэчна віншуем вас са святам Працы.

З самага дзяцінства гэты святочны дзень запомніўся кожнаму яркімі дэманстрацыямі, рознакаляровымі шарамі і песнямі. Але самае галоўнае — шчырай упэўненасцю, што твая праца з’яўляецца часткай адной вялікай агульнай справы. Многае змянілася, але нязменна адно — праца кожнага ёсць і будзе асновай дабрабыту і росквіту нашага раёна, вобласці, краіны.
Гонар выклікае любая праца — фізічная, творчая, навуковая — галоўнае, каб яна была стваральнай.
Нашых дзяцей мы павінны выхаваць з цвёрдай упэўненасцю ў тым, што праца — крыніца дабрабыту, якая дае чалавеку веру ў свае сілы і надзею на тое, што ён можа ўсё.
У гэты святочны дзень зычым вам моцнага здароўя, поспехаў у працы на карысць краіны і сваіх блізкіх, упэўненасць у заўтрашнім дні, стабільнасці. Няхай гэтыя майскія дні для кожнага стануць пачаткам пазітыўных перамен, узаемаразумення і згоды. Няхай вясна ў вашых сэрцах дорыць жыццё добрым думкам, а шчырыя ўсмешкі — выдатны настрой.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.