«Хутка. Надзейна. Даступна»

1 красавіка споўнілася 15 гадоў з дня стварэння рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта”. Беларуская паштовая сувязь заўсёды паспяхова забяспечвала інфармацыйнае адзінства краіны, падтрымлівала высакародны статус сацыяльнага партнёра дзяржавы, надзейнага пасрэдніка ў міжчалавечых зносінах.
У раённым вузле паштовай сувязі зараз працуе 128 чалавек, якія, выконваючы сваю працу, кіруюцца дэвізам “Хутка. Надзейна. Даступна”. За гэтымі словамі — строгае выкананне стандартаў па прыёме, апрацоўцы, перасылцы і дастаўцы ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, бесперапынная праца тэхнікі і транспарту, укараненне і выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій. А яшчэ — штодзённая напружаная праца ўсяго калектыву:  паштальёнаў, аператараў, сартавальнікаў, вадзіцеляў, спецыялістаў і кіраўніцтва. Адным словам, усіх, для каго пошта стала часткай жыцця.
15 гадоў — гэта чарговая прыступка ў жыцці нашага калектыву. І сёння мы гаворым аб тым, што атрымалася зрабіць і над чым неабходна працаваць. За гэтыя гады раённы вузел паштовай сувязі неаднаразова выходзіў пераможцам у абласных спаборніцтвах па выніках працы. І добрасумленная праца, а таксама творчы падыход да справы, якаснае абслугоўванне кліентаў заўжды высока ацэньваюцца вышэйстаячымі арганізацыямі і дзяржавай. У дзень свята Ганаровымі граматамі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” за шматгадовую і добрасумленную працу ў галіне сувязі адзначаны начальнік аддзялення паштовай сувязі Лукі Ніна Андрэеўна Анікая, аператар паштовай сувязі АПС Карэлічы Святлана Аляксандраўна Тананка, паштальён АПС Баранавічы Галіна Іванаўна Навіцкая. На раённую Дошку Пашаны занесена імя начальніка аддзялення паштовай сувязі Турэц Святланы Георгіеўны Ламан.
Шчырыя словы падзякі і прызнанне дасылаем ветэранам галіны, заснавальнікам добрых традыцый паштовай сувязі і жанчынам-паштальёнам, якія працуюць у сельскай мясцовасці. На вашых плячах ляжыць адказная і вельмі цяжкая задача — словам і справай дапамагчы жыхарам аддаленых вёсак. Мы змаглі захаваць і прымножыць кадравы і тэхнічны патэнцыял прадпрыемства, які дазваляе з аптымізмам глядзець у будучыню.
У сувязі з юбілеем шчыра ўдзячна кожнаму з вас за сумленную і самаадданую працу, за ўклад у агульную справу, за адданасць прафесіі, якую многія з вас зрабілі справай жыцця. Раённы вузел паштовай сувязі дасягае новых вышынь і не спыняецца ў развіцці. Прыміце шчырыя пажаданні шчасця, здароўя, дастатку і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Няхай павага вашых кліентаў заўжды дорыць святочны настрой і натхняе на новыя дасягненні. А разам мы — адна вялікая сям’я паштавікоў. І нам пад сілу вырашэнне самых складаных і адказных задач. Для гэтага ў нас ёсць веды, вопыт, настойлівасць і ўпэўненасць!

Таццяна САМЕЦ, начальнік РВПС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.