15 мая — Дзень сям’і

Паважаныя жыхары раёна! Ад усёй душы віншуем вас з Днём сям’і!

Гэта свята ў нашым календары сведчыць аб тым, якое вялікае значэнне ў Рэспубліцы Беларусь надаецца сям’і.
Сям’я даецца кожнаму чалавеку ад нараджэння як дапамога для таго, каб было лягчэй спраўляцца з жыццёвымі нягодамі, таму што толькі блізкі і родны чалавек шчыра і ад усяго сэрца можа «ўзяць» на сябе частку болю і крыўды, супакоіць, суцешыць.
Сям’я – галоўная апора чалавека ў жыцці, крыніца кахання і павагі да бліжняга, залог спакою і гармоніі ў грамадстве. Тут фарміруецца аснова нашага будучага, з пакалення ў пакаленне перадаюцца маральныя каштоўнасці. Таму вельмі важна, каб  сям’я была моцнай, каб кожны паважаў і шанаваў сямейныя традыцыі.
Жадаем, каб кожны новы дзень для вас пачынаўся поглядам, поўным кахання і ўвагі роднага  чалавека, – матулі, бацькі, дачкі, сына, бабулі і дзядулі.
Няхай у кожнай сям’і заўсёды будзе цёпла, светла і ўтульна. Міру вам, здароўя і дабрабыту. Будзьце заўсёды шчаслівымі!
Раённы выканаўчы камітэт.   Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий