Аб’яўлены конкурс

У адпаведнасці з планам работы аддзела адукацыі райвыканкама і з мэтай павышэння якасці навучання і выхавання, комплекснага добраўпарадкавання і азелянення, эстэтызацыі ўстаноў адукацыі праводзіцца раённы агляд-конкурс за права з’яўляцца “Установай узорнага парадку і якасці”. Гэта спаборніцтва за прызнанне быць лепшай установай адукацыі ў сваёй намінацыі.

У раённым аглядзе-конкурсе прымаюць удзел дашкольныя і агульнаадукацыйныя ўстановы адукацыі ўсіх тыпаў і найменняў.
Вызначаецца адзін пераможца ў кожнай намінацыі, яму прысвойваецца права з’яўляцца “Установай узорнага парадку і якасці-2011”. Пры наяўнасці злачынстваў, якія ўчынены выхаванцамі навучальных устаноў, перамога не прысуджаецца.
Раённы агляд-конкурс праводзіцца з мая па снежань 2011 года. Матэрыялы прадастаўляюцца ў аддзел адукацыі райвыканкама да15.01.2012 года.
Кантроль за арганізацыяй і правядзеннем конкурсу ўскладзены на намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама А. У. Шэўка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.