Адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

Адбылася чарговая восьмая выязная сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, якую вёў яго старшыня В. А. Шкадаў. На яе запрашаліся члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні пасялковага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі СВК, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, дэпутаты райсавета дэпутатаў.
Дэпутаты і ўдзельнікі сесіі наведалі вёскі Трошчыцы, Уша, Кожава, Бурдзевічы, пабывалі на сучаснай малочнатаварнай ферме Вялікія Жухавічы на 1000 галоў, у дзяржаўнай установе «Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», дзе тлумачэнні давала дырэктар Д. В. Саўчук, ДУА «Жухавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа» (тлумачэнні даваў дырэктар І. І. Мыслівец). Паслугі вяскоўцам аказваюць комплексна-прыёмны пункт, гандлёвы цэнтр «Жухавічы».

Затым усе сабраліся на пасяджэнне ў райвыканкаме.
Заслухана справаздача старшыні сельсавета А. У. Івашкі «Аб сумеснай рабоце Жухавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, суб’ектаў гаспадарання, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, па навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў».
Па другому пытанню парадку дня «Аб выкананні Праграмы развіцця сістэмы адукацыі ў Карэліцкім раёне на 2005-2010 гады» выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Асташэвіч.
На сесіі выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак. Віктар Леанідавіч заклікаў кіраўнікоў, каб працавалі рэзультатыўна, прадметна, прынцыпова і патрабавальна. Трэба ведаць праблемы простых людзей, дапамагаць вырашаць іх. Але ў той жа час людзі павінны ведаць не толькі свае правы, але і абавязкі, бо многія пра іх забыліся. Мы з 23 мая праводзім месячнік па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку ва ўсіх населеных пунктах. Таму жыхары вёсак і пасёлкаў абавязаны ўключыцца ў гэту важную справу. Каб навесці парадак на сваім прысядзібным участку, каля дома, на вуліцы, на якой жывём, не патрэбны фінансавыя сродкі. Проста трэба прыкласці рукі, з жаданнем абкасіць, прыбраць, пасадзіць кветнік, адрамантаваць плот. У гэтым і ёсць наша культура. Добра было б, каб і дзеці прыйшлі ці прыехалі да састарэлых бацькоў, адведалі і дапамаглі прыбраць “гняздзечка”, адкуль вылецелі ў вялікі свет.
Будзем жа адказнымі за ўсё: бацькоўскі дом, родную вёску, Карэліччыну і ўсю сінявокую Беларусь.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты канкрэтныя рашэнні.
На сесіі прысутнічаў і выступіў з прамовай дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П. П. Богуш.
Іван АЛЯКСАНДРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.