Палюем на дзіка і казулю

З 1 мая па 30 верасня 2011 года з 18 да 9 гадзін дазволена летне-асенняе паляванне на дзіка: самцы дарослыя, маладняк да двух гадоў любога полу ружэйным спосабам з засады, з падыходу.
Здабываць дарослых жывёлін дазваляецца з дапамогай наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольнай зброі з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў, маладняк — з дапамогай наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем кулявых і патронаў зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.
Паляваць на казулю еўрапейскую дазваляецца з 15 мая па 30 верасня 2011 года з 18 да 9 гадзін. Здабываць можна як дарослых самцоў, так і селекцыйных жывёл любога полу ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з падманваннем (на вабу).


Дазваляецца паляваць з наразной паляўнічай зброяй з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольнай з выкарыстаннем кулявых і патронаў зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.
Паляваць можна ва ўсе дні тыдня.
Дазваляецца прымяненне на паляванні нажоў, асвятляльных аптычных прыбораў, каліматарных і іншых прыцэлаў і прыцэльных прыстасаванняў для зброі, бінокляў, прыбораў і прыцэлаў начнога бачання, сігнальных сродкаў, у тым ліку сігнальнай зброі, сродкаў камунікацыі і сувязі, манкоў, прыманак і іншых сродкаў.
Кошт разавых дазволаў:
— кабан самец дарослы трафейны — 500 000 руб.;
— кабан самец дарослы — 350 000 руб.;
— кабан маладняк да 2 гадоў — 250 000 руб.;
— кабан сегалетак — 100 000 руб.;
— казуля самец трафейны — 250 000 руб.;
— казуля селекцыйная — 150 000 руб;
—  для замежных паляўнічых кошт разавага дазволу згодна з дагаворам, заключаным з турагентам.
Кошт паляўнічай пуцёўкі да разавага дазволу з тэрмінам дзеяння 24 гадзіны з моманту выдачы:
— для членаў РДГА “БТПР” — 20 000 руб.;
— для грамадзян, якія маюць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання — 60 000 руб.;
— для замежных паляўнічых згодна з дагаворам, які заключаны з турагентам.
Аляксандр САЧУК, дырэктар установы “Карэліцкая раённая арганізацыйная структура” РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.