Перамагла дружба і карпаратыўны дух “Неманофф”

У Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту каманды галаўнога прадпрыемства “Неманофф” (г. Гродна), Мірскага і Варанчанскага філіялаў і Мінскага аптовага склада РУП “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод “Неманофф” сабраліся на базе спартыўна-біятлоннага комплексу “Сялец”, што ў Навагрудскім раёне, на спартыўнае свята. Капітаны каманд пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь узнялі сцяг спаборніцтваў. З прывітальным словам выступілі генеральны дырэктар РУП “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод “Неманофф” А. А. Бубен і дырэктар Мірскага філіяла А. А. Яцук.


Між сабой каманды сапернічалі ў стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі, дартсе, настольным тэнісе, валейболе. Капітаны каманд спаборнічалі ў індывідуальным заліку, але заробленыя імі ачкі былі залічаны адпаведна кожнай камандзе. Прайграўшых не было, як не было і пераможцаў. Перамагла дружба і карпаратыўны дух “Неманофф”. Вырашана такія спартакіяды зрабіць традыцыяй і праводзіць іх штогод — у апошнія дні мая і студзеня. І тады дружная сям’я “Неманофф” зноў  збярэцца разам на спартыўных спаборніцтвах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.