Прыміце святочныя віншаванні!!!

Паважаныя жыхары раёна! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Сардэчна віншуем вас з надыходзячымі Днём Вялікай Перамогі і Днём Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь!
66 мірных гадоў аддзяляюць нас ад найвялікшай падзеі ў гісторыі — пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Але сілу духу і патрыятызму савецкага народа не здольныя зацямніць гады.
У дзень Перамогі мы з пачуццем вялікай удзячнасці ушаноўваем тых, хто даў сучаснаму пакаленню магчымасць жыць і ствараць пад мірным небам, падводзім вынікі працоўных здзяйсненняў у мірны час, з аптымізмам будуем планы на будучае.
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дзякуючы вам жыве памяць аб тых трагічных і гераічных падзеях. Для нас вялікі гонар стаяць з вамі у адным страі. Зямны вам паклон за ўсе, што вы зрабілі. За ваш непагасны баявы дух. За вернасць Айчыне.
Сімвалічна, што напачатку мая таксама адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Не выпадкова вясной сорак пятага года воінамі I Беларускага фронта над зрынутым рэйхстагам быў узняты наш чырвоны сцяг як сімвал завяршэння вайны, як сімвал Перамогі.
Таму сёння для нас Герб і Сцяг – святыя сімвалы стойкасці, працавітасці, сімвалы міру, свабоды, адзінства.
Паважаныя жыхары раёна, ветэраны!
Жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, невычэрпнага жыццёвага аптымізму, мірнага неба!
Хай радасць жыцця, любоў і надзея ніколі не пакідаюць ваш дом!

Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.   Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.