Узводзіцца новы дом

У нашым раёне паспяхова выкананы план будаўніцтва і ўводу жылля. Летась уведзена ў эксплуатацыю 8343 кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў, ці 103 кватэры. Індывідуальныя забудоўшчыкі ўвялі 1998 кв. м, што складае 23,9 %.
Сёлета пачата будаўніцтва двухпавярховага 16-кватэрнага дома ЖБСК “Карэлічы Плюс” насупраць возера Быкава. Вядзе будаўніцтва адкрытае акцыянернае таварыства РБУ № 12.
Навасёлы заселяць новы дом у кастрычніку г. г. З надыходам вясны будаўніцтва разгарнулася на многіх аб’ектах як у райцэнтры, так і ў сельскай мясцовасці.
Сёлета плануецца пабудаваць 9 тысяч кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.