Вучні атрымліваюць фінансавую падтрымку ад мясцовай улады

На падставе загадаў аддзела адукацыі райвыканкама, упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, кіруючыся Палажэннем аб фінансавай падтрымцы пераможцаў другога, трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і матэрыяльным стымуляванні настаўнікаў райвыканкам прыняў рашэнне:

выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры дзвюх базавых велічынь вучням, якія занялі першае месца ў другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды — па матэматыцы Дзмітрыю Зіневічу (10 клас Баранавіцкай СШ), па фізіцы Анастасіі Шчарбовіч (9 клас Ярэміцкай СШ імя У. А. Калесніка), Аксане Мазала (10 клас Мірскай СШ), Алегу Коршуну (11 клас гімназіі № 1 г. п. Карэлічы), па астраноміі Кацярыне Парфёнка (11 клас Ярэміцкай СШ імя У. А. Калесніка), па англійскай мове Антону Лугаўцову (10 клас гімназіі № 1), па французскай мове Крысціне Пашкевіч (10 клас Жухавіцкай СШ), Вераніцы Паддубіцкай (11 клас Ярэміцкай СШ імя У. А. Калесніка), па нямецкай мове Сяргею Рабко (10 клас Красненскай СШ), па хіміі Юліі Гурын (9 клас Мядзвядскай БШ), Чубрыку Аляксандру (10 клас гімназіі № 1), Марыі Самалюк (11 клас СШ № 2 г. п. Карэлічы), Вользе Рашатко (11 клас Красненскай СШ), па біялогіі Сяргею Араб’ю (9 клас Красненскай СШ), па гісторыі Аляксею Іваненку (11 клас СШ № 2 г. п. Карэлічы), па грамадазнаўстве Мікіце Крачкоўскаму (10 клас гімназіі № 1), Вераніцы Звонка (11 клас Жухавіцкай СШ), па геаграфіі Святлане Сурко (9 клас гімназіі № 1), Дзмітрыю Цярэшку (10 клас СШ № 2 г. п. Карэлічы), Арцёму Кудруку (11 клас Мірскай СШ), па рускай мове і літаратуры Вераніцы Паддубіцкай (11 клас Ярэміцкай СШ імя У. А. Калесніка), па беларускай мове і літаратуры ВераніцыУласевіч (9 клас СШ № 2 г. п. Карэлічы), Ганне Чычкан (10 клас гімназіі № 1 г. п. Карэлічы), па працоўнаму навучанню Ірыне Лагута (9 клас Палужскай БШ), Вользе Барыскінай (10 клас гімназіі № 1 г. п. Карэлічы), Арцёму Выдрыцкаму (9 клас СШ № 2), Аляксею Ярашу (11 клас СШ № 2).
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры дзвюх базавых велічынь настаўнікам, якія падрыхтавалі пераможцаў другога (раённага) этапу рэспубліканскай алімпіяды: па матэматыцы — Алене Мікалаеўне Саковіч (Баранавіцкая СШ), Уладзіміру Леанідавічу Рабко (гімназія № 1), Міхаілу Сцяпанавічу Шаплыку (Мірская СШ); па замежнай мове — Марыі Мікалаеўне Тананка (гімназія № 1), Людміле Андрэеўне Істамёнак (Мірская СШ), Алене Міхайлаўне Янкоўскай (Жухавіцкая СШ), Марыі Канстанцінаўне Уласевіч (Ярэміцкая СШ імя У. А. Калесніка), Марыне Мікалаеўне Бутынскай (Красненская СШ), Наталлі Уладзіміраўне Гурын (Мядзвядская БШ), Таісіі Іванаўне Санько (Красненская СШ); па біялогіі — Галіне Паўлаўне Лейка (Красненская СШ); па геаграфіі — Вользе Іванаўне Маліноўскай (гімназія № 1), Алене Іванаўне Барыскінай (СШ № 2 г. п. Карэлічы), Аляксандру Сямёнавічу Асташку (Мірская СШ); па гісторыі — Зоі Аркадзьеўне Бакей (гімназія № 1), Алегу Віктаравічу Прохару (СШ № 2 г. п. Карэлічы); па грамадазнаўству — Алене Іосіфаўне Сянько (гімназія № 1), Ірыне Віктараўне Мамончык (Жухавіцкая СШ); па рускай мове і літаратуры — Людміле Уладзіміраўне Пятровіч (Мірская СШ), Лідзіі Мікалаеўне Брылевіч (Ярэміцкая СШ імя У. А. Калесніка), Наталлі Вячаславаўне Шут (гімназія № 1); па беларускай мове і літаратуры — Святлане Генадзьеўне Шчука (сш № 2 г. п. Карэлічы), Надзеі Іванаўне Гурын (гімназія № 1 г. п. Карэлічы); па працоўнаму навучанню — Святлане Мікалаеўне Кулік (Палужская БШ), Яніне Уладзіміраўне Ждан (гімназія № 1).
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры чатырох базавых велічынь вучням, якія занялі першае месца ў другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па двух прадметах: Аляксандру Браніцкаму (11 клас Баранавіцкай СШ, матэматыка, інфарматыка); Алесі Лабоцкай (11 клас Мірскай СШ, англійская мова, руская мова); Юліі Кандрусік (10 клас гімназіі № 1, руская мова, гісторыя).
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры чатырох базавых велічынь настаўнікам, якія падрыхтавалі двух пераможцаў другога (раённага) этапу рэспубліканскай алімпіяды: Людміле Міхайлаўне Браніцкай (Баранавіцкая СШ, матэматыка, інфарматыка), Любові Іванаўне Пляскач (Ярэміцкая СШ імя У. А. Калесніка, фізіка, астраномія); Ганне Аляксандраўне Гавака (СШ № 2 г. п. Карэлічы, хімія);        Генадзію Мікалаевічу Арцюху (СШ № 2 г. п. Карэлічы, працоўнае навучанне).
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры чатырох базавых велічынь Дзмітрыю Шуліцкаму, вучню 7 класа гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, які ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені на абласной алімпіядзе 2011 года па матэматыцы.
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры 5 базавых велічынь Алене Бабко, вучаніцы 11 класа гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, якая ўзнагароджана дыпломам І ступені на абласной алімпіядзе 2011 года па беларускай мове і літаратуры.
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры 10 базавых велічынь настаўнікам, якія падрыхтавалі пераможцаў трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды 2011 года: Наталлі Уладзіміраўне Апалонік — настаўніцы матэматыкі гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, Таццяне Іванаўне Карп — настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. п. Карэлічы.
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры 7 базавых велічынь Раману Пярэську, вучню 11 класа гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, які ўзнагароджаны дыпломам І ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды 2011 года па біялогіі.
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры 6 базавых велічынь Дар’і Шуглі, вучаніцы 10 класа гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, якая ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды 2011 года па біялогіі, Ірыне Балабановіч, вучаніцы 9 класа гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, якая ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды 2011 года па рускай мове і літаратуры.
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры 30 базавых велічынь Ганне Канстанцінаўне Шклярж, настаўніцы біялогіі гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, якая падрыхтавала двух пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды 2011 года па біялогіі.
Выдзеліць фінансавую падтрымку ў памеры 15 базавых велічынь Наталлі Вячаславаўне Шут, настаўніцы рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. п. Карэлічы, якая падрыхтавала пераможцу заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды 2011 года па рускай мове і літаратуры.
Віншуем пераможцаў!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.