Вярнуліся з перамогай

З перамогай і Дыпломам першай ступені вярнуліся навучэнцы і педагогі Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа з штогадовага абласнога агляду тэхнічнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе яны прадстаўлялі свае здольнасці ў вырабах з керамікі, дрэва, скуры, у саломапляценні. Гэта не першая перамога мірскіх умельцаў, якія будуць прадстаўляць свае творы на рэспубліканскім аглядзе.
Не падвялі калектыў каледжа і спартсмены, якія занялі першае месца ў абласных спаборніцтвах сярод прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў па баскетболе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.