Выпіў, закурыў і загінуў

У раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях вечарам 6 мая паступіла паведамленне пра пажар у в. Жухавічы. Да прыбыцця падраздзяленняў, суседзі сумесна з братам пагарэльца вынеслі загінулага ў агні гаспадара дома Івашкі У. В., 1957 года нараджэння, вадзіцеля СВК “Жухавічы”.


Як паведаміў інспектар РАНС Ю. Кобрын, праверкай устаноўлена, што з раніцы ў сумніўнай кампаніі Івашка У. В. распіваў спіртныя напіткі ў кухні. Кульнуўшы лішак, пайшоў спаць у пакой, а на кухні пакінуў адпачываць “сябра”. А трэці падаўся дамоў. Прачнуўшыся дома, грамадзянін К. зноў прыйшоў да Івашкі. Увайшоўшы ў дом, адчуў пах дыму (тлела канапа) і пачаў выносіць гаспадара з пакою. А п’янага цяжка вынесці, асабліва, калі і сам “пад добрай мухай”. Дацягнуўшы цела Івашкі да ўваходу ў кухню і стаміўшыся, “выратавальнік” К., бачна рашыў, што зрабіў для выратавання сябра ўсё, што змог, пакінуў гаспадара ляжаць на падлозе. Разбудзіўшы сабутэльніка, удваіх пайшлі з хаты.
Праз нейкі час суседка ўбачыла ў доме Івашкі водблескі полымя і выклікала выратавальнікаў. А прычына пажару — найхутчэй п’янства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.