Пасадзі свой лес

Больш пяці дзесяцігоддзяў запар прымнажаюць зялёнае багацце краіны педагогі, тэхработнікі і вучні ДУА «НВК Ярэміцкі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа імя У. А. Калесніка».
Вось і ў сёлетняй агульнарэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2011» яны на чале з дырэктарам М. К. Уласевіч прынялі самы актыўны ўдзел. На працягу васьмі дзён па 50 чалавек дзеці і дарослыя працавалі на ўчастках мясцовага лясніцтва. А своечасова падвозілі саджанцы і забяспечвалі бесперапынную работу супрацоўнікі Ярэміцкага лясніцтва пад кіраўніцтвам ляснічага Сяргея Сініцы, дарэчы, таксама выпускніка мясцовай школы.

І як вынік удзелу ў акцыі — сіламі педагогаў і выхаванцаў школы пасаджана каля 40 гектараў сасны звычайнай і бярозак.
Заробленыя грашовыя сродкі настаўнікі і тэхработнікі поўнасцю, а вучні ў памеры 50% ад сумы пералічаць на спецрахунак навучальнай установы для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.