Дзеці і электрабяспека

Пачаліся летнія канікулы ў школьнікаў. Многія з іх будуць адпачываць у дзядуляў і бабуляў. У сувязі з гэтым РЭС напамінае бацькам і дзецям аб захаванні элементарных правіл электрабяспекі.

Расказвае начальнік РЭСа М. А. Пыцель:
— Адной з асаблівасцей току з’яўляецца тое, што ён не бачны, не мае колеру, паху, гуку. Чалавек можа адчуваць толькі яго ўздзеянне. На жаль, як правіла, гэта можа закончыцца паражэннем ці смерцю.
Асабліва небяспечны электраток для дзяцей і падлеткаў — яны больш адчувальныя да яго ўздзеяння. А каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, трэба памятаць і выконваць правілы электрабяспекі:
не набліжацца да абарваных правадоў на адлегласці менш 10 м;
не залазіць на апоры ліній электраперадач;
не заходзіць у памяшканне трансфарматарных падстанцый;
не карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі;
не запускаць паветраных змеяў паблізу ЛЭП;
не вешаць на правады пабочныя прадметы;
не парушаць парадак уключэння прыбораў у электрасетку.
Пры выяўленні абарванага проваду ЛЭП ці пашкоджанай кабельнай лініі ці адкрытых дзвярэй транфарматарнай падстанцыі тут жа паведаміце ў РЭС па тэлефонах: 2-14-89 і 2-17-89.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.