Гучыць развітальны вальс, выпускны

На ўрачыстую лінейку з нагоды свята апошняга званка ў Турэцкай сярэдняй школе выйшлі 117 школьнікаў, педагогі, бацькі і ганаровыя госці, у тым ліку і чатыры выпускнікі-адзінаццацікласнікі, якім дзесяцікласнікі
павязалі стужкі выпускніка.Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена Яўгенію Чачотку, Надзеі Доўжык, Дар’і Бабарыка і Аляксандру Кірэеву.Потым слова трымала дырэктар школы Г. У Шугала.
Звяртаючыся да прысутных, Ганна Уладзіміраўна нагадала, што настала тое, доўгачаканае свята, якога кожны чакаў па-свойму. Самыя маленькія чакалі яго з нецярпеннем, бо такі ўжо ў іх характар, непаседлівыя яны, не могуць малышы займацца адным і тым жа відам дзейнасці. Ім патрэбны ўрокі і канікулы.
Далей слова для абвяшчэння загада і пажаданняў выпускнікам было прадастаўлена намесніку дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай  рабоце Г. В. Хамёнка.На лінейцы са словамі благаславення выпускнікам выступіў настаяцель Турэцкай Свята-Пакроўскай  царквы айцец Аляксандр.З пажаданнямі на дарогу да выпускнікоў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык: Выпускнікам жадаю, каб вашы веды і ўменні дапамагалі дасягаць пастаўленай мэты. А бліжэйшая мэта — паспяхова здаць экзамены за курс  сярэдняй і базавай школы. Але наперадзе ў вас дзесяткі
экзаменаў, якія  вы будзеце здаваць у ВНУ, і экзаменаў, якія перад вамі будзе ставіць жыццё. Каб вам удалося выбраць тую прафесію, якая прынясе вам радасць, задавальненне і шчасце, каб вы змаглі  паступіць у тыя навучальныя ўстановы, якія  плануеце, бо ведаў, якія дае школа, дастаткова для таго, каб  стаць студэнтам. Застаецца прымяніць свае настойлівасць, жаданне і энергію.Дазвольце пажадаць вам мудрасці на вашым жыццёвым шляху, надзейных таварышаў, якія ў цяжкую хвіліну падтрымаюць вас, падкажуць правільнае рашэнне любой праблемы.  Ніколі не саромейцеся звярнуцца за дапамогай у школу, дзе вас заўсёды рады бачыць, а пасля вучобы ў ВНУ вяртайцеся ў наш Карэліцкі раён, прымнажайце яго працоўную славу.
Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуўся старшыня СВК імя Чарняхоўскага М. М. Шуляк, які ўручыў школьнікам, якія дасягнулі найлепшых вынікаў, Ганаровыя граматы, грашовыя прэміі і стыпендыі, а таксама  заклікаў паступаць у ВНУ сельскагаспадарчага профілю.
Сваімі ўспамінамі падзяліліся з прысутнымі першая настаўніца выпускнікоў   А. А. Гунько, класны кіраўнік А. М. Пляскач, адзінаццацікласнікаў павіншавалі першакласнікі, а ад імя бацькоў — Г. У. Чачотка.Эстафету выпускнікі перадалі сваёй змене — сённяшнім дзесяцікласнікам. Апошні званок 2010-2011 навучальнага года далі адзінаццацікласнік Яўгеній  Чачотка і першакласніца Іна Коцік.
Завяршылася лінейка развітальным вальсам выпускнікоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.