Так трымаць, юныя інспектары!

Ужо стала традыцыйным штогод праводзіць разнастайныя мерапрыемствы з удзелам дзяцей, накіраваныя на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Напрыклад, у красавіку на базе Лукскай СШ прайшлі раённыя спаборніцтвы атрадаў юных інспектараў руху. У іх прынялі ўдзел усе 13 каманд з сярэдніх школ раёна. Адбыліся конкурсы па тэарэтычных ведах Правіл дарожнага руху, фігурнаму і практычнаму ваджэнню веласіпеда і асновах аказання даўрачэбнай дапамогі. Па выніках конкурсаў першае месца заняла каманда Лукскай СШ, другое — гімназія № 1, трэцяе — Мірская СШ.
Дарэчы, на працягу многіх гадоў абсалютным пераможцам раённага злёту з’яўляецца каманда Лукскай школы, якая пастаянна прадстаўляе Карэліччыну ў абласных спаборніцтвах.
І сёлета ў Гродна праходзіў 38-ы абласны злёт юных інспектараў дарожнага руху, дзе каманда Лукскай СШ заняла трэцяе месца (на здымку).
Малайцы! Так трымаць!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.