«Вясёлка» і «Лясная казка» запрашаюць на летні адпачынак

Згодна з планам мерапрыемстваў па арганізацыі аздараўлення дзяцей раёна ў 2011 годзе на базе трынаццаці школ створаны дзённыя лагеры, у якіх з 1-га па 24-га чэрвеня адпачнуць 450 дзяцей. Кошт пуцёўкі ў гэтыя аздараўленчыя лагеры на 18 дзён для дзяцей 6-10-гадовага ўзросту 158 тыс. руб., з якіх 130 тыс. руб. складае дзяржаўная датацыя, а бацькі даплочваюць толькі 28 тыс. руб. Для дзяцей ва ўзросце 11-13 гадоў пуцёўка каштуе 176 тыс. руб., з якіх дзяржаўная датацыя — 130 тыс. руб.
У стацыянарных дзіцячых аздараўленчых лагерах «Вясёлка» і «Лясная казка» дзеці будуць адпачываць у тры змены тэрмінам 18 дзён кожная. За лета ў «Вясёлцы» адпачнуць і паправяць здароўе 340 дзяцей, у «Лясной казцы» — 150. Кошт пуцёвак у «Лясную казку» для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў складае 745 410 рублёў, 11-13 гадоў — 762 240 рублёў, 14-18 гадоў — 775 500 рублёў. У «Вясёлцы» пуцёўка для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў кашуте 673 710 руб., 11-13 гадоў — 690 540 руб., 14-18 гадоў — 703 810 рублёў.
З гэтых сум 310 тысяч рублёў аплочваецца са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Харчаванне ў дзённых прышкольных лагерах трохразовае, у кругласутачных — пяціразовае.
У стацыянарных лагерах першая змена адпачывае з 12 да 29 чэрвеня, другая — з 2 па 19 ліпеня, трэцяя — з 23 ліпеня па 9 жніўня.
Арганізаваны палатачныя лагеры для школьнікаў раёна на 68 месцаў і тэрмінам на 9 дзён. Кошт пуцёўкі — 135 тыс. руб.
У летні перыяд плануецца аздаравіць 22 дзіцяці-сіраты і 10 дзяцей-інвалідаў. Аплата за кошт абласнога бюджэту.
Варта сказаць, што раённая камісія па аздараўленню адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі лагераў да прыёму дзяцей. Дарослыя на чале са старшынёю райвыканкама В. Л. Шайбаком пастараліся наладзіць дзецям камфортнае пражыванне, належнае харчаванне, медыцынскае абслугоўванне і г. д.
На падрыхтоўцы спальных карпусоў у «Вясёлцы» плённа папрацавалі СВК «Цырын-Агра», КСУП «Племзавод «Карэлічы», СВК імя Чарняхоўскага, імя Царука, «Маяк-Заполле», КСУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская», СВК «Малюшычы», «Лукі-Агра», а найбольш пастараліся на сваім доміку будаўнікі СВК «Свіцязянка-2003».
Значны аб’ём работ выканалі спецыялісты ТАА «Спектр-Карэлічы», філіял «Карэлічыбуд» прыватнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Аватарабуд». Дарэчы, апошняе прадпрыемства добра папрацавала разам з СВК «Жухавічы» ў «Лясной казцы».
Ільноперапрацоўшчыкі прывялі ў парадак клуб, ПГУП «Літаўр» — сталовую, ДРБУ-158, «РБП-12» і ПГУП «Літаўр» — добраўпарадкавалі тэрыторыю, МПМК-152 — адрамантавала эстрадную пляцоўку, «Карэлічыбуд» — медыцынскі блок. Свой уклад у падрыхтоўку ДАЛ «Лясная казка» ўнеслі аддзелы адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
Дзякуй усім за ўзаемаразуменне, добрую работу і клопат аб дзецях.
Вікторыя ШВАБОВІЧ, галоўны спецыяліст рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню па Карэліцкім раёне.

 

Добавить комментарий