Асаблівасці арганізацыі прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве

У мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі войск зменены часовыя параметры навучальнага года ва Узброеных Сілах і прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.
Раней навучальны год ва Узброеных Сілах пачынаўся 1 лютага і заканчваўся 30 лістапада. З гэтага года ён будзе пачынацца 1 снежня і заканчвацца 31 кастрычніка наступнага года.
Адпаведна змяняюцца і тэрміны правядзення прызыўной кампаніі. Калі раней мерапрыемствы прызыву ажыццяўляліся два разы ў год у кастрычніку-студзені і красавіку-ліпені, то з бягучага года яны пераносяцца на люты-май і жнівень-лістапад. Адпаведна змяняюцца і тэрміны адпраўкі прызваных грамадзян да месца праходжання тэрміновай ваеннай службы са студзеня на май і з ліпеня на лістапад, а праходжання службы ў рэзерве — з ліпеня на лістапад.
З мэтай планамернага пераходу на новыя тэрміны прызыву ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2011 г. № 200, летам гэтага года прызыў будзе ажыццёўлены для камплектавання ўнутраных войскаў, МЧС, органаў пагранічнай службы, дзяржаўнай бяспекі і асобых падраздзяленняў Узброеных Сіл. Усяго каля 3000 чалавек.
Чарговы прызыў грамадзян для праходжання тэрміновай ваеннай службы ва Узброеных Сілах і службы ў рэзерве пройдзе ў лістападзе 2011 года.

Змяненне тэрмінаў прызыву дае шэраг станоўчых момантаў як грамадзянам, так і павышэнню эфектыўнасці падрыхтоўкі Узброеных Сіл.
Пры гэтым улічваецца адно з асноўных палажэнняў новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, якое разглядае нацыянальныя інтарэсы як сукупнасць патрэб дзяржавы па рэалізацыі збалансаваных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.
Па-першае, паступленне грамадзян ва ўстановы адукацыі па часе не будзе супадаць з мерапрыемствамі прызыву. Тым самым у маладых людзей будзе больш часу для падрыхтоўкі і здачы выпускных экзаменаў, а таксама для падрыхтоўкі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Па-другое, мерапрыемствы прызыву не будуць адрываць выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў ад падрыхтоўкі і здачы дзяржаўных экзаменаў і абароны дыпломных работ, а належачыя прызыву выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, закончыўшы навучанне ў чэрвені-ліпені, змогуць уладкавацца на працу, у тым ліку і па накіраваннях устаноў адукацыі, атрымаць практыку работы, што забяспечыць іх гарантаванае працаўладкаванне на ранейшым месцы працы пасля звальнення з Узброеных Сіл.
Па-трэцяе, ваеннаслужачыя, якія адслужылі ўстаноўлены перыяд тэрміновай ваеннай службы, змогуць паспець паступіць ва ўстановы адукацыі непасрэдна пасля звальнення з ваеннай службы (у маі), а таксама ў лістападзе — ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю.
Акрамя таго, немалаважным застаецца і той факт, што студзень найбольш неспрыяльны месяц для адаптацыі новага папаўнення да ўмоў ваеннай службы. Паступленне новага папаўнення ў войскі ў гэты перыяд, як правіла, супадала з рэгіструемым па шматгадовых назіраннях павелічэннем захворваемасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі. Адпаведна, адпраўка прызваных грамадзян у войскі ў лістападзе дазволіць знізіць узровень захворваемасці ваеннаслужачых.
Змяненне тэрмінаў навучальнага года і прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу станоўча паўплывае і на падрыхтоўку Узброеных Сіл. Дазволіць павысіць узровень баявой падрыхтоўкі, больш эфектыўна выкарыстоўваць вучэбна-матэрыяльную базу, у тым ліку для навучання войск вядзенню баявых дзеянняў ва ўмовах зімы, а таксама аптымізаваць сістэму пераводу ўзбраення і ваеннай тэхнікі на рэжым асенне-зімовай эксплуатацыі.
Звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, будзе праведзена своечасова, ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.
Канстанцін ЗАРУБАЙКА, галоўны спецыяліст райваенкамата.

Добавить комментарий