Чалавек звярнуўся ў ЖКГ

На пасяджэнні райвыканкама заслухана справаздача дырэктара РУП жыллёва-камунальнай гаспадаркі А. І. Рудака аб арганізацыі работы з насельніцтвам па заяўнаму прынцыпу “адно акно” ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.
Адзначалася, што на прадпрыемстве адпаведнымі загадамі назначаны асобы, адказныя за работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку і па заяўнаму прынцыпу “адно акно”. За 2010 год і пяць месяцаў г. г. дырэктар прадпрыемства правёў 90 асабістых прыёмаў грамадзян. Ёсць графік прыёму грамадзян і інжынерна-тэхнічнымі работнікамі.


Летась паступіла 37 пісьмовых зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, з іх 12 калектыўных, сёлета 9 пісьмовых, з іх тры калектыўныя. Асноўныя пытанні зваротаў тычацца рамонту даху, стыкаў сценавых панэлей дамоў, водазабеспячэння, ацяплення, добраўпарадкавання, асвятлення, санітарнай ачысткі і ўборкі тэрыторыі, аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі.
Па заяўнаму прынцыпу “адно акно” летась выдадзена 679 даведак і іншых дакументаў, за пяць месяцаў г. г. — 297.
Разам з тым устаноўлены асобныя факты невыканання заканадаўства аб зваротах грамадзян, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Спецыялістам, якія працуюць са зваротамі грамадзян, не хапае ведаў. Няправільна вядзецца дакументацыя. На інфармацыйным стэндзе не размешчаны ўзоры заяў, іншыя дакументы. Не ўсе калектыўныя звароты разглядаюцца з выездам на месца.
Па абмяркоўваемаму пытанню з інфармацыяй выступіла намеснік начальніка кіраўніцтва спраў райвыканкама Н. Р. Шугля.
Райвыканкам прызнаў недастатковай работу РУП ЖКГ (Рудак А. І.) са зваротамі грамадзян і па заяўнаму прынцыпу “адно акно” і абавязаў разгледзець пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці асоб, якія дапусцілі выяўленыя парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і прыняць вычарпальныя меры па павышэнні якасці і адказнасці службовых асоб у рабоце са зваротамі грамадзян.
Запатрабавана няўхільна выконваць патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта краіны ад 27 снежня 2006 г. № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” і работу весці ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
Неабходна не радзей аднаго разу ў паўгоддзе на вытворчых нарадах пры кіраўніку вывучаць, абагульняць і аналізаваць паступаючыя ў арганізацыю звароты грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама заўвагі і прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, на прадмет выяўлення прабелаў і праблемных пытанняў адносна парадку іх падачы, разгляду і ўхілення прычын, якія прыводзяць да паўторных і калектыўных зваротаў грамадзян.
Патрабавана да 1 жніўня 2011 г. набыць і ўстанавіць праграмнае забеспячэнне “Звароты грамадзян”, сістэматычна абнаўляць інфармацыю на стэндзе “Адно акно” і ўкараніць у практыку папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём па тэлефоне, арганізаваць папярэдняе кансультаванне грамадзян канкрэтным работнікам прадпрыемства.
Райвыканкам запатрабаваў пашырыць практыку рэгулярнага правядзення выязных прыёмаў грамадзян, сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах і праводзіць растлумачальную работу па захаванасці жыллёвага фонду, якасці прадастаўляемых паслуг, а таксама аб падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду.
Кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены на намесніка старшыні райвыканкама А. А. Быліча і дырэктара РУП ЖКГ А. І. Рудака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.