Новы рубеж у Алены Чычкан

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў (узрост да 20-ці гадоў), які завяршыўся ў Малайзіі, наша Алена Чычкан была адзіным прадстаўніком Беларусі ў гэтым відзе спаборніцтваў. Магчыма, такая акалічнасць і паўплывала на вынік яе выступлення.
У рыўку Алена ўзяла вагу 80 кг і, прайграўшы турэцкай спартсменцы 3 кг, заняла чацвёртае месца ў вагавай катэгорыі да 53 кг.
У штуршку Алена падняла 100 кг, але прайграла бронзаваму прызёру.
У агульнай суме наша цяжкаатлетка набрала 180 кг і гэта дазволіла ёй замацавацца на шостым месцы, што даволі значна, улічваючы, што фаварытамі чэмпіянатаў традыцыйна з’яўляюцца кітайскія, паўднёвакарэйскія і турэцкія спартсмены.
Зараз васямнаццацігадовая Алена Чычкан мае намер выступіць на чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў кастрычніку 2011 года ў Румыніі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.