Рабочы візіт Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу А. М. Рубінава ў Карэлічы

6 ліпеня ў раённым выканаўчым камітэце асабісты прыём грамадзян вёў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Мікалаевіч Рубінаў. Разам з ім на прыёме прысутнічалі старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў А. М. Наумовіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. Л. Шайбак, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў.
Пытанні, якія ўзнялі А. М. Цішук, Н. А. Гіз, А. А. Крачкоўская і А. К. Строк, тычыліся жыллёвых праблем, узаемаадносін з праваахоўнымі органамі, зямельнай уласнасці. Усе звароты грамадзян Старшынёй Савета Рэспублікі А. М. Рубінавым узяты пад асабісты кантроль, асобныя будуць вывучацца больш дэталёва і разгледжаны ў адпаведны тэрмін.
У гэты ж дзень Анатоль Мікалаевіч наведаў ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”, дзе сустрэўся з актывам акцыянернага таварыства. З відамі дзейнасці, выпускаемай прадукцыяй і аказваемымі паслугамі азнаёміў дырэктар В. У. Марушка.

Старшыня Савета Рэспублікі А. М. Рубінаў цікавіўся вытворчымі пытаннямі, а таксама тым, як паўплывалі апошнія эканамічныя змены ў краіне на работу прадпрыемства, на настрой людзей. Паводле слоў дырэктара В. У. Марушкі, аўтатранспартнае прадпрыемства працуе рэнтабельна, ёсць заказы, паступова нарошчваецца аб’ём работ усімі пяццю вытворчымі падраздзяленнямі. І сёння на прадпрыемстве задзейнічана каля 150 рабочых.
Анатоль Рубінаў адзначыў, што вынік і парадак ёсць толькі там, дзе працуюць, праяўляюць ініцыятыву. Ён падкрэсліў, што ні ў якім разе нельга паддавацца песімізму. У чалавека заўжды павінны быць цвёрдая вера, упэўненасць, пачуццё патрыятызму. Як вядома, “адбыўся збой у фінансавай сістэме, які мы ўсе адчуваем і зараз”. Паводле яго слоў, тое, што адбываецца цяпер у эканоміцы краіны, — гэта нармальны працэс з усімі праблемамі і цяжкасцямі, якія мы пераадолеем.
У цэлым, лічыць А. М. Рубінаў, беларускае грамадства развіваецца нармальна: “Мы паступова развіваем нашу эканоміку, сацыяльную сферу, развіваеццца і дэмакратыя. Проста не трэба паддавацца паніцы…”.
Анатоль Мікалаевіч таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці захаваць кадравы патэнцыял, на матывацыі працы і выканальніцкай дысцыпліне, на тым, што трэба больш эфектыўна выкарыстоўваць наяўны эканамічны патэнцыял і па магчымасці прыцягваць інвестыцыі.
Прысутныя цікавіліся перспектывамі фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, магчымасцю выпуску легкавых аўтамабіляў у нашай краіне. Анатоль Мікалаевіч адказаў на зададзеныя пытанні.
Старшыня Савета Рэспублікі А. М. Рубінаў сустрэўся з журналістамі інфармацыйнага агенцтва “БЕЛТА” і газеты “Полымя” і адказаў на іх пытанні.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.