Увага: “Прамая лінія!”

27 ліпеня 2011 года адбудзецца “прамая лінія” па тэме “Зробім наш раён чыстым, утульным, прыгожым” па пытаннях навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, якую праводзяць райвыканкам сумесна з рэдакцыяй раённай газеты “Полымя” і раённым радыё.

Абмеркаванне пройдзе ў форме “круглага стала”, на які запрошаны: Быліч Аляксандр Анатольевіч, намеснік старшыні райвыканкама; Драздоў Георгій Яўгеньевіч, начальнік ДРБУ-158; Шынкевіч Іосіф Станіслававіч, галоўны ўрач ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”; Фалейчык Аляксандр Іванавіч, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Вашых пытанняў, заўваг і прапаноў будуць чакаць з 9 да 11 гадзін па тэлефонах: 2-21-65 (галоўны рэдактар), 2-12-27 (рэдакцыя).
Напярэдадні абмеркавання тэмы прапануецца дасылаць пытанні ў рэдакцыю раённай газеты “Полымя” (2-12-27) ці ў аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама (2-24-31), а таксама на электронны адрас раённага выканаўчага камітэта korelichi@mail.grodno.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.