“Золата”, “срэбра” і “бронза” свежай раллі

st1:*{behavior:url(#ieooui) }

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:»Обычная таблица»;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:»»;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:»Times New Roman»;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы да сяўбы сельгаскультур. Вызначылася лідарская “тройка”: Гіз А. А. (першае месца), Фалейчык Я. М. (другое месца) з СВК “Малюшычы”, Гашанюк М. М. (трэцяе месца) з СВК імя Чарняхоўскага. З перамогай працаўнікоў павіншавалі і ўручылі каштоўныя падарункі начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Н. С. Гоцка і галоўны спецыяліст райкама ГА “БРСМ” М. П. Найдзіна. Аб плённай працы на родных палетках і вясковым жыцці-быцці журналісту “раёнкі” расказалі пераможцы спаборніцтва.

 




Аляксандр Гіз:

—    У час спаборніцтва на сваім МТЗ-3022 у агрэгаце з АПП6Г засеяў 755 га за 22 дні (34,3 га за норма-змену). У пераможцы не рваўся, проста выконваў сваю работу, як заўсёды сумленна і адказна, так што перамога, можна сказаць, стала выпадковай. Сам я родам з Малюшыч, пасля заканчэння школы адвучыўся на курсах механізатараў і з 2000 года працую ў сельгаскааператыве. Жыллёвае пытанне ў мяне вырашана: праўленне СВК выдзеліла прыватны дом. У вольны ад работы і дамашніх клопатаў час разам з жонкай і дачушкамі ездзім на Свіцязь адпачыць або на рэчку парыбачыць.
Яўгеній Фалейчык:
— Вядома, навіна аб тым,  што я ў ліку пераможцаў спаборніцтва, парадавала. На сваім МТЗ-3022 у агрэгаце з АПП 6Г засеяў 610 га за 19 дзён (32,1 га за норма-змену). Чаму выбраў вясковае жыццё і працу ў сельгаскааператыве? Папрацаваць прыйшлося шмат дзе: у Мінску на будоўлі, у Баранавічах. Але пытанне жылля стаяла востра. 5 гадоў таму вярнуўся ў СВК, ажаніўся і праўленне гаспадаркі выдзеліла нам новую трохпакаёвую кватэру. У нашай сям’і падрастаюць дзве дачкі. Так што лічу сябе чалавекам шчаслівым…
Мікалай Гашанюк:
—    Трэцяе месца ў спаборніцтве — вынік нядрэнны, тым больш, што было з кім паспаборнічаць. Маладых механізатараў у гаспадарках раёна хапае. На сваім МТЗ-3022 у агрэгаце з АПП6 засеяў 721 га за 26 дзён (28 га за норма-змену). Біяграфія простая: нарадзіўся на Украіне, потым пераехалі ў Беларусь, жылі ў Ярэмічах. З 2002 года працую механізатарам у СВК імя Чарняхоўскага. А выдзяленне праўленнем сельгаскааператыва трохпакаёвай кватэры для маёй сям’і стала вызначальным момантам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.