Аб абмежаванні продажу алкагольных напіткаў

У сувязі з правядзеннем уборачнай кампаніі, з мэтай папярэджання здзяйснення грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, занятымі на сельскагаспадарчых работах, парушэнняў працоўнай дысцыпліны, іншых здарэнняў, якія могуць негатыўным чынам паўплываць на ход работ па ўборцы ўраджаю згодна з распараджэннем райвыканкама забаронены завоз і рэалізацыя з 1 жніўня па 1 верасня 2011 года пладова ягадных він у гандлёвых аб’ектах, аб’ектах грамадскага харчавання ўсіх форм уласнасці, размешчаных на тэрыторыі раёна.

Устаноўлены час продажу гарэлкі белай (за выключэннем у сувенірнай упакоўцы) у гандлёвых аб’ектах усіх форм уласнасці, размешчаных на тэрыторыі раёна, а таксама ў аб’ектах грамадскага харчавання, размешчаных у сельскай мясцовасці, з 1 жніўня па 1 верасня 2011 года з 10.00 да 18.00 гадзін.
Аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама неабходна прыняць меры па недапушчэнню самагонаварэння, завозу і незаконнай рэалізацыі алкагольнай і спіртаўтрымліваючай прадукцыі на тэрыторыі раёна, захаванню грамадскага парадку ў гандлёвых аб’ектах і аб’ектах грамадскага харчавання, якія рэалізуюць алкагольныя напіткі.
Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскладзены на аддзел унутраных спраў райвыканкама (Нос А. А.).

Добавить комментарий