Грунтоўна рыхтавацца да зімы

На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны ход выканання рашэння райвыканкама ад 27 мая 2011 г. “Аб выніках работы арганізацый раёна ў асенне-зімовы перыяд 2010-2011 гадоў і задачах па падрыхтоўцы да работы ў прадстаячы асенне-зімовы перыяд 2011-2012 г.”.
Заслухана інфармацыя начальніка энергаінспекцыі па раёне М. А. Гацкага.


Адзначалася, што пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да асенне-зімовага перыяду 2011-2012 г., знаходзяцца на кантролі. Створана і працуе раённая камісія. Усе прадпрыемствы, арганізацыі, установы распрацавалі і выконваюць мерапрыемствы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, вызначаны меры па аказанні дапамогі ва ўхіленні маючыхся недахопаў, што павінна садзейнічаць своечасовай падрыхтоўцы аб’ектаў усіх галін народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд.
З 15 жніўня г. г. для атрымання пашпартоў гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду першымі пачынаюць прад’яўляць камісіям свае цеплаўстаноўкі ўстановы адукацыі раёна.
Не дапушчаны да эксплуатацыі цеплаўстаноўкі эксплуатуючых аб’ектаў: лазня СВК “Лукі-Агра”, ЖБПК “Новае жыццё” г. п. Мір, адміністрацыйны будынак СВК “Малюшычы” ў в. Баранавічы.
Многае зроблена РЭСам. Вядуцца і будуць закончаны да 9 верасня г. г. работы па капрамонту ПЛ-0,4 кВ МТФ вёсак Волца і Юравічы, будзе рэканструявана ТЛ-4 і ПЛ-0,4 кВ па вуліцах Белуша і Фаменкі ў райцэнтры (да 10 кастрычніка г. г.), вядзецца рэканструкцыя будынка РЭСа.
Філіял КУП “Гроднааблпаліва” забяспечвае насельніцтва палівам па спісах пассельвыканкамаў, аб’ектаў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння — згодна з дагаворамі. Прадпрыемства нарыхтоўвае дровы і дранку.
УА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй” замяніла 70 кв. м аконных блокаў, праведзены выпрабаванні электраабсталявання і электрасетак, манометраў, вядзецца рамонт санвузлоў жаночага інтэрната, спартзалы, харчблоку і ўнутраных цепласетак.
Многае зроблена ўстановамі аховы здароўя, аддзелам адукацыі райвыканкама па падрыхтоўцы да зімы. Установы адукацыі на 65 % забяспечаны палівам. Установамі культуры да пачатку ацяпляльнага сезона назапашана 118 т кастрабрыкету.
Ідзе падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона і ў іншых установах, арганізацыях, на прадпрыемствах.
У прынятым рашэнні названы канкрэтныя тэрміны падрыхтоўкі аб’ектаў. Напрыклад, СВК “Лукі-Агра” (М. А. Гавіна) неабходна да 1 верасня г. г. прад’явіць інспекцыі Энерганагляду да агляду лазню свінагадоўчага комплексу, а СВК “Малюшычы” (Г. А. Белы) — адміністрацыйны будынак у в. Баранавічы, СВК “Цырын-Агра” (М. М. Кулініч) — завяршыць рамонт і газіфікацыю будынка гасцініцы ў в. Цырын.
УА “Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесіянальна-тэхнічны каледж” (А. І. Агейчык) да 22 верасня г. г. неабходна вынайсці фінансавыя сродкі для рамонту і выпрабавання цеплатрасы ад кацельні Мірскага спіртзавода да вучэбнага корпуса і інтэрната.
Пастаўшчык цеплавой энергіі філіял “Карэліцкі маслазавод” ААТ “Навагрудскі масларобчы камбінат” (Р. П. Ваўчок) абавязаны агледзець цеплатрасу, пры неабходнасці зрабіць рамонт і да 13 верасня г. г. зрабіць выпрабаванні цеплатрасы ад кацельні да вучэбнага корпуса і інтэрната УА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй”.
Ход выканання дадзенага рашэння вырашана разгледзець у верасні 2011 года.
Кантроль за яго выкананнем ускладзены на намеснікаў старшыні райвыканкама С. В. Барычэўскага, Р. Ю. Абрамчыка, А. А. Быліча, І. Р. Лазарэвіча, начальнікаў аддзелаў раённага выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.