У планах — рэфармаванне “Белай Русі”

Адбыўся сход актыву Карэліцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Слова трымаў яе старшыня, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Полымя” І. А. Шлык. Іван Аляксандравіч паведаміў, што члены арганізацыі лічаць, што ўжо даўно наспела неабходнасць рэфармавання рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у партыю.


Намеснік старшыні райвыканкама Р. Ю. Абрамчык расказаў аб дзейнасці партый і грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі і звярнуў увагу на неабходнасць стварэння партыі на аснове РГА “Белая Русь”.
Прынята пастанова прадстаўнікоў пярвічных арганізацый Карэліцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”: прапанаваць Рэспубліканскаму Савету РГА “Белая Русь” правесці пазачарговы з’езд па пытанні рэфармавання рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у палітычную партыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.