“Валадар сяла”

З мэтай садзейнічання замацавання маладых сем’яў на сяле, фарміравання ў моладзі патрыятызму, павагі, любові  да прафесій сельскіх працаўнікоў, стымулявання сем’яў, якія вядуць   прысядзібную гаспадарку, па ініцыятыве райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і  пры падтрымцы раённага Савета дэпутатаў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў АПК, аддзела па справах моладзі райвыканкама ў жніўні-верасні бягучага года праводзіцца сямейны сельскагаспадарчы конкурс “Валадар сяла”.

У конкурсе прымаюць удзел маладыя сем’і (муж і жонка ва ўзросце да 35 гадоў), якія маюць аднаго і больш дзяцей, вядуць асабістую прысядзібную гаспадарку на высокім гаспадарчым узроўні, працуюць на сельскагаспадарчых прадпрыемствах розных форм уласнасці, у арганізацыях, установах, размешчаных на тэрыторыі сельскага Савета ці населенага пункта. Для ўдзелу ў конкурсе ў РК ГА “БРСМ” прадстаўляюцца наступныя даныя аб удзельніках: заяўка на ўдзел у конкурсе; характарыстыка ўдзельнікаў у адвольнай форме, у якой адлюстроўваецца ўдзел членаў сям’і  ў мерапрыемствах, праводзімых на сяле, у пасёлку, раёне, выкананне працоўнай дысцыпліны па месцы працы, маральна-псіхалагічны клімат у сям’і; фота-, відэа і іншыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць маладой сям’і, якая вядзе прысядзібную гаспадарку.
Адзін з этапаў конкурсу— “Лепшае сельскае падвор’е”. Пры падвядзенні вынікаў гэтага этапу будуць улічвацца наступныя крытэрыі: санітарна-гігіенічны стан падвор’яў; актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці населенага пункта; арыгінальнае афармленне дваровай тэрыторыі, жылога дома, падтрымка ў ім чысціні, утульнасці; выкарыстанне нацыянальных традыцый у афармленні падвор’я, жылога дома (разьба па дрэве, макрамэ, вышыўка і г. д.); здаровы лад жыцця, стварэнне ўмоў для паўнацэннага развіцця дзяцей у сям’і (спартыўныя пляцоўкі, дзіцячыя пакоі).
РК ГА “БРСМ” і аддзел па справах моладзі райвыканкама ўзнагародзяць пераможцу конкурсу “Валадар сяла” граматай і каштоўным падарункам за першае месца ў памеры да дзесяці базавых велічынь. Райкам прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіць пераможцаў этапу конкурсу “Лепшае сельскае падвор’е” граматамі і грашовымі прэміямі: за першае месца — у памеры да сямі базавых велічынь, другое — да шасці базавых велічынь, трэцяе — да пяці базавых велічынь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.