Важкі колас першай тысячы

Жніво ў разгары, і галоўнымі героямі на залатых палетках сёння з’яўляюцца сяляне. Хаця героямі сябе яны не лічаць. Сціплыя і стрыманыя, сапраўдныя рупліўцы. Менавіта гэтымі эпітэтамі можна спаўна ахарактарызаваць членаў камбайнавых экіпажаў, першымі ў раёне намалаціўшых тысячу тон зерня. Лідараў уборачнай гонкі павіншавалі старшыня абласнога камітэта беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В. М. Пракопік і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК І. Л. Пянькоўская, якія ўручылі ім Падзячныя пісьмы абласнога камітэта беларускага прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі.
З пытаннем, як удалося стаць пераможцамі ў спаборніцтве на жніўных палетках, карэспандэнт “Полымя” звярнуўся да камбайнераў і іх памочнікаў.
А. М. Штэйн, камбайнер СВК “Лукі-Агра” (першае месца):
— З 1997 года працую на жніве і ніякага зверхсакрэту пераможцы не ведаю, хаця ў лідарах бываў неаднойчы. Галоўнае ў нашай справе, каб машына хадзіла без збояў і было добрае надвор’е. Тады і вынікі не прымусяць сябе чакаць.

М. І. Багушэвіч і яго памочнік В. А. Анікій, СВК “Маяк-Заполле” (другое месца):
—Трэці сезон мы працуем удваіх на сваім “Лексіёне”, а ў мінулым годзе сярод “тысячнікаў” сталі першымі. За перамогай ніколі не гналіся, проста працавалі старанна, з аддачай. Галоўнае цяпер, каб надвор’е не падвяло, а мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб быць з хлебам.
В. В. Грыб і памочнік А. С. Іванчык, СВК “Цырын-Агра” (трэцяе месца):
— Амаль 30 гадоў я за штурвалам камбайна і зрабіў такую выснову: праца будзе ладзіцца, калі машына не падводзіць. А яшчэ ёсць вялікае жаданне хутчэй сабраць новы ўраджай, захапіць як мага больш пагодлівых дзянькоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.