Збожжа прадаём дзяржаве

Адначасова з уборкай хлебаробы раёна вядуць продаж зерня дзяржаве. Так, пры плане 16 770 т сельгаскааператывы раёна адправілі на прыёмныя пункты 16 446 т збожжа, што складае  98,1 % да задання.



3116 т  з запланаваных 2645, або 117,8 % прадалі хлебаробы СВК “Свіцязянка-2003”; 2772 т з 2610 (106,2 %) — СВК “Малюшычы”; 1475 т з 1470 (100,3 % — СВК “Маяк-Заполле”; 885 т з 860 (102,9 %) — СВК імя Царука; 1098 т з 1075 (102,1 %) — СВК “Лукі-Агра”; 689 т з 460 (149,8 %) — КСУП “Племзавод “Карэлічы”; 2025 т з 2220 (91,2 %) — СВК “Цырын-Агра”; 1407 т з 1425 (98,7 %) — СВК “Жухавічы”; 1957 т з 2385 (82,1 %) — ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”; 976 т з 1445 (67,5%) — СВК імя Чарняхоўскага.
Піваварнага ячменю з запланаваных 2800 т у цэлым па раёне прададзена 2414 т, што складае 86,2 %.
Назапашвае сыравіну і Мірскі філіял РУП “Гродзенскі ЛГЗ “Неманофф”. На прадпрыемства ад гаспадарак раёна паступіла 60 т жыта з запланаваных 1000 тон (6 %) і 3166 т трыцікале з запланаваных 3000 тон (105,5 %).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.