На “Дажынкі-2011” у Маладзечна

На рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011” адправілася прадстаўнічая дэлегацыя Гродзенскай вобласці ў складзе 113 чалавекГродзенскай вобласці ў складзе 113 чалавек, сярод якіх пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2011 года. Узнагароды на фестывалі атрымаюць лепшыя старшыя камбайнеры, старшыя камбайнеры маладзёжных экіпажаў, галоўныя аграномы, галоўныя інжынеры, кіраўнікі гаспадарак, пераможцы спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў.
Карэліцкі раён на “Дажынках-2011” у Маладзечна прадстаўляюць пяць чалавек. Гэта старшыня СВК “Маяк-Заполле” І. М. Шыш. Гаспадарка, узначальваемая ім, па стану на 1 верасня 2011 года нарыхтавала 5289 тон кармавых адзінак травяных кармоў, што складае 18,2 ц карм. адзінак на ўмоўную галаву жывёлы грамадскага статка, і заняла трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве.
У складзе нашай дэлегацыі яшчэ адзін прадстаўнік гэтай гаспадаркі — вадзіцель А. С. Буляк, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз ад камбайнаў 1178 умоўных тон зерня і выйшаў на другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод маладых.
Яго калега, шафёр СВК “Жухавічы” І. К. Сайкоўскі аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз ад камбайнаў 1528 умоўных тон зерня і заняў трэцяе месца ў рэспубліцы.
Першае месца сярод аператараў зернесушыльных установак у рэспубліканскім спаборніцтве заваяваў Л. У. Наумовіч з СВК імя Царука, на рахунку якога 11369 умоўных тон дапрацаванага зерня.
Сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на перавозцы кармоў, другое месца ў рэспубліцы заняў механізатар СВК “Лукі-Агра” М. Ф. Гузавец, які трактарам МТЗ-920 з прычэпам ПРТ-7 перавёз у пераразліку на зялёную масу 8819,5 тон травяных кармоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.