Працавітасць людзей і шчодрасць палёў

З завяршэннем жніва клопатаў і адказнасці ў працаўнікоў вёскі не паменшала. Верасень акрэсліў новыя задачы. Таму справядліва сцвярджае народная мудрасць, што восень — работ восем.
У СВК “Лукі-Агра” азімае поле зойме сёлета звыш тысячы гектараў, з іх 400 га пшаніцы, 500 — трыцікале, 100 га — жыта. На сяўбе занята энерганасычаная тэхніка. Не першы год працуюць на ёй Алег Леановіч і Аляксандр Ваўчок. Трактары “Джон-Дзір” і МТЗ-3022 ДЦ яны ведаюць дасканала, умела імі манеўруюць, што і забяспечвае поспех. А на сяўбе галоўнае — не дапусціць прастояў, сеяць хутка і якасна. Дастаўку насеннага матэрыялу і запраўку агрэгатаў ажыццяўляюць вадзіцелі Вячаслаў Богуш і Дзмітрый Хацяновіч. У гэтыя дні пасяўная амаль завершана.

Спорыцца праца і на бульбяным палетку непадалёку ад вёскі Вышкава (другі вытворчы ўчастак). Работа тут пачынаецца яшчэ ў прыцемку. Механізатары Леанід Максімовіч і Сяргей Расюкевіч, якія працуюць на бульбакапалках, стараюцца да дзевяці гадзін раніцы прайсці неабходную колькасць прагонак.
Тут пасаджана 30 га бульбы найбольш ураджайных сартоў: “Брыз”, “Журавінка”, “Скарб”, “Адысей”. Кожны гектар дае па 250-260 цэнтнераў. З уборкай “другога хлеба” справіцца толькі сваімі сіламі было б цяжка. Таму на дапамогу запрасілі старшакласнікаў Лукскай школы і навучэнцаў Карэліцкага будаўнічага ліцэя. Гэта ўжо адчувальная сіла. Усяго на ўборцы бульбы задзейнічана звыш 50 чалавек.
Варта адзначыць, што шэфскія сувязі СВК з ліцэем і мясцовай школай існуюць з даўняга часу і мацнеюць з году ў год. Яны грунтуюцца на поўным узаемаразуменні бакоў. А ў знак удзячнасці гаспадарка дапамагае навучальным установам ва ўмацаванні матэрыяльнай базы, правядзенні рамонтных работ, набыцці бытавой і камп’ютарнай тэхнікі. Ды і некалькі тон бульбы ніколі не будуць лішнімі для харчавання навучэнцаў — будучых спецыялістаў вёскі.
У размову ўключаецца першы намеснік старшыні СВК Анатоль Палуян.
— Сяўба азімых, уборка бульбы — гэта яшчэ не ўсё. Аб’ём работ зараз значны. Адначасова ў разгары ўборка цукровых буракоў з плошчы 250 га, кукурузы на сілас.
З душой працуюць на палетках гаспадаркі Ігар Мардзіловіч, Мікалай Гузавец, Аляксандр Шавейка, Андрэй Штэйн, Васіль Кляноўскі, Ігар Крапіўніцкі, Міхаіл Яцкевіч і  іншыя.
Восень патрабуе разваротлівасці, дакладнай арганізацыі працы, умелага манеўравання тэхнікай і людскімі рэсурсамі. А прыгажосць восеньскай прыроды і шчодрасць палёў — нібы гімн працавітым рукам, якія  гэтую шчодрасць ствараюць.
Міхаіл ПАРФЁНКА, намеснік старшыні СВК “Лукі-Агра” па ідэалагічнай рабоце.

 

Працавітасць людзей і шчодрасць палёў

st1:*{behavior:url(#ieooui) }

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:»Обычная таблица»;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:»»;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:»Times New Roman»;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

З завяршэннем жніва клопатаў і адказнасці ў працаўнікоў вёскі не паменшала. Верасень акрэсліў новыя задачы. Таму справядліва сцвярджае народная мудрасць, што восень — работ восем.
У СВК “Лукі-Агра” азімае поле зойме сёлета звыш тысячы гектараў, з іх 400 га пшаніцы, 500 — трыцікале, 100 га — жыта. На сяўбе занята энерганасычаная тэхніка. Не першы год працуюць на ёй Алег Леановіч і Аляксандр Ваўчок. Трактары “Джон-Дзір” і МТЗ-3022 ДЦ яны ведаюць дасканала, умела імі манеўруюць, што і забяспечвае поспех. А на сяўбе галоўнае — не дапусціць прастояў, сеяць хутка і якасна. Дастаўку насеннага матэрыялу і запраўку агрэгатаў ажыццяўляюць вадзіцелі Вячаслаў Богуш і Дзмітрый Хацяновіч. У гэтыя дні пасяўная амаль завершана.

(далее…)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.