“Анкор-ТБ” упаўнаважаны заявіць

Апошнім часам у райцэнтры ходзяць чуткі, быццам тэлекампанія ТАА “Анкор-ТБ” будзе закрывацца, і абанентам яе трэба пераходзіць  у склад абанентаў ЗАЛА “Белтэлекам”.
Дырэкцыя тэлекампаніі абвяргае гэтыя чуткі і вымушана ў чарговы раз заявіць, што зараз “Анкор-ТБ” забяспечвае трансляцыю 19 каналаў тэлебачання. Гэта: ОНТ, 1-ы Нацыянальны канал, НТВ-Беларусь, РТР-Беларусь, СТВ, “Лад”, музычны і дзіцячы каналы, “Саюз”, “Дыскаверы”, “ТВ-1000”, ТВ-1000 “Рускае кіно”, “Дом кіно”, “Animal Planet”, “Viasat History RU”, “Шансон”, ТНТ, “Еўраспорт”.
Тэлекампанія будзе развіваць кабельную сетку з дабаўленнем новых каналаў, якія цікавяць абанентаў, з пераходам у будучым на оптыка-валаконную сувязь.
У сувязі з гэтым просім абанентаў кабельнай сеткі ўносіць свае прапановы наконт новых тэлевізійных каналаў.
І яшчэ. Пры падрыхтоўцы г. п. Карэлічы да абласных “Дажынак” часта адключаецца электраэнергія, дзе стаяць магістральныя ўзмацняльнікі кабельнай сеткі. У такіх выпадках тэлесігнал у далейшай лініі або ўвогуле адсутнічае, або даходзіць да тэлевізараў абанентаў аслаблены. Будзем спадзявацца, што будаўнічыя работы завершацца.
Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.